Нае́дак ’пажытак для арганізма ад з’едзенай стравы, сытнасць’ (полац., Янк. 1; ТС), ’ежа (сытная)’ (рагач., жлоб., жытк., Мат. Гом.), нае́дкі ’яда’ (саліг., Нар. сл.), рус. нае́дка ’ежа, яда’. Параўн. нае́дзены, нае́дны ’сыты, пад’еты’ (ТС), да есці (гл.).
На́едзь ’хвароба коней’ (пухав., Жыв. сл.), ’камень на зубах у каня’, ’жалвакі ў сале пад сківіцамі ў свіней’ (ТС). Ад нае́сці, гл. е́сці.