◎ Наоблап ’пакідаючы каляіну ў сярэдзіне, між колаў (адно кола пасярэдзіне дарогі, а другое — за дарогай) пры яздзе па гразкай ці выбітай дарозе’ (ТС). З на+об+лап, параўн. аблапіць ’абхапіць’, гл. лапа.
◎ Наодлукі ’абы-як (рабіць)’ (беласт., Ніва, 5 жніўня 1979 г.), параўн. укр. наодлуці ’аддзяліўшыся’. Семантычна цяжка звязаць беларускае і ўкраінскае словы; магчыма, да адлучыць ’аддзяліць’ (гл. лучыць) у сэнсе ’адвязацца, адчапіцца’, тады першапачатковае значэнне прыслоўя было б ’абы адвязацца (рабіць)’. Фармальна суадноснае серб.-харв. ддлука ’рашэнне’ дэманструе процілеглую семантыку як вытворнае ад дзеяслова одлучити ’скончыць, падвесці вынікі і пад.’ Іншая версія: да лука ’выгін, крывізна’, *на‑од‑лукі адпавядала б семантычна рус. ’вкривь и вкось’, параўн. улукаткі ’зігзагамі (бегчы)’.
◎ Наопал ’напалову змешанае’ (Булг.). З *на‑о‑пол, параўн. на́пал ’напалавіну’ (гл.), аполак (о‑пол‑ок), гл. поу ’палавіна’.
◎ Наотбег ’убок ад берага’ (ТС). З *на‑от‑бег, параўн. адбягаць ’аддаляцца’, першапачаткова, відаць, са спалучэння *на отбег (бяры, кіруй і г. д.).
◎ Наотвіль ’наводмаш, наводліў’ (ТС). Гл. наводліў.
◎ Наотля ’ад сябе, наводмаш’ (Сцяшк. Сл.). Гл. наводліў.
◎ Наошлап ’пакідаючы каляіну між колаў воза’ (ТС). З на і ошлап, гл. ашлипіць ’абхапіць’.