На́пал 1 ’напалавіну, папалам’ (Бяльк., Сцяшк., Юрч., Янк. 3., Жд. 2), ’напалам, на дзве роўныя часткі’ (калінк., З нар. сл.), на́пол ’напалавіну, напалову’ (ТС), на́палы ’на дзве роўныя часткі’ (Нас.), ст.-бел. наполъ, наполы, рус. на́пол, укр. напів, польск. napół, чэш. napolo, в.-н.-луж. napoł, славен. napol, серб.-харв. напола, балг. наполо, макед. наполу. Прасл. *na polъ ’напалову’, гл. поў ’палавіна’. Формы на зычны гістарычна са спалучэнняў прыназоўніка на з він. скл. адз. л. назоўнікаў, форма на галосны — з він. скл. падв. л. (Карскі 2-3, 74).
Напа́л 2, напол ’бочка для мукі, выдзеўбаная з дрэва’ (Мат. Маг.). Гл. напол.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)