Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Наі́граны, найгра́ны ’пра яйцо з зародкам’ (стаўб., Нар. сл.; нараўл., Мат. Гом.). На базе эўфемізма іграць, параўн. тураўск. певень с курой грае (= апладняе яе). Параўн. таксама награ́ны (гл.).

Наі́ўны ’недасведчаны, легкаверны’ (ТСБМ). З франц. naïf праз рус. наивный або польск. naiwny, вядомае і ў народных гаворках (параўн. Reczkowa В. Wyrazy pochodzenia francuzkiego w gwarach polskich. Wrocław, 1982, 92).