Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Нара́ ’нара, дзірка ў зямлі ці інш.’ (Яруш., Байк. і Некр., ТСБМ), таксама но́ра ’тс’ (Янк. 3.), нура́ ’тс’ (віл., Сл. ПЗБ), нора́ ’нара, глыбокая яміна з вадой’ (ТС), укр. нора, рус. нора, польск. nora, nura, чэш., славац. nora ’тс’; славен. nora ’яма, пячора’ лічаць запазычаннем (параўн. Копечны, Zákl. zásoba, 275), аднак наяўнасць адпаведных мікратапонімаў пярэчыць гэтаму (Бязлай, 2, 227). Відаць, лакальнае ўтварэнне па тыпу жара́ (гл. жа́рыць) ад прасл. *noríti, гл. тураўск. нора́ць, норня́ць ’даваць нырца’ (ТС), укр. пори́ти ’рыць норы’, параўн. польск. norzyć ’ныраць, заглыбляцца’, чэш. nořiti, славац. noriť, в.-луж. norić, славен. noríti, серб.-харв. но̀рити (з метатэзай ро̀нити), балг. дыял. но́рвам, макед. норка ’тс’, нарне ’рынуцца’; праблематычна суаднясенне з ныраць ’тс’, роднасным да літ. neriù, nė́rti, nė́riau, nãras ’нырнуць, уцячы ў нару’, лат. nìrt, nirstu ’ныраць’ і інш. (гл. Фасмер, 3, 82; Махэк₂, 401; Брукнер, 365–366, а таксама: РР, 1975, 1, 101–103).

Нараві́ць ’імкнуцца, намагацца, старацца’ (мін., Жыв. сл.; слонім., Нар. словатв.), ’дагаджаць, гадзіць’ (Нас., Федар., Сцяшк.), ’уступаць, саступаць’ (навагр., З нар. сл.; Юрч.), ’чакаць’: цѣлый часъ норовивъ цебе (Нас.). Гл. нораў.

На́рад ’нашчадкі’ (Сержп. Грам.). Ад нарадзі́ць ’радзіць, даць жыццё’; магчыма, архаізм, у якім захавалася першаснае значэнне ’ўсе народжаныя, нашчадкі, род’, параўн. народ (гл.).

Нара́д1 ’падрыхтаваныя да ткацтва кросны’ (мсцісл., Жыв. сл., Лебед., Мат. Гом.), ’увесь набор ткацкіх прылад’ (дзярж., З нар. сл.). Ад нарадзі́ць ’падрыхтаваць кросны да ткацтва’, да рад (гл.).

Нара́д2 ’воз без драбін для вывазкі сена’ (Сержп. Земл.), нара́дка ’воз, у якім возяць гной’ (Жд. 2). Ад нарадзі́ць ’прыстроіць, падрыхтаваць’, гл. рад.

Нара́да (Гарэц., Байк. і Некр., ТСБМ). Гл. ра́да, ра́дзіць.

На́радзень ’зародак (у яйцы)’ (Шпіл.). Ад нарадзіць, гл. радзіць.

Нара́дка ’чары’ (чач., Жыв. сл.). Магчыма, да рад ’намер’ ці да рида ’работа’, параўн. нарабіць ’наваражыць’.

Нара́духа ’вясёлка’ (ТС). Відаць, народнаэтымалагічна асэнсаванае ридуга, збліжанае з нарадзіць, нараджиць ’упрыгожваць, прыбіраць’.

Нара́зе ’раптам, нечакана’ (калінк., З нар. сл.), ’пакуль-што’ (Сцяц., Сл. ПЗБ), ’адразу’ (Сл. ПЗБ). Са спалучэння на разе, дзе другая частка — назоўнік раз (гл.) у месн. скл. адз. л.; рус. на́раз і нариз ’адразу’, а таксама распаўсюджанне на беларускай тэрыторыі не даюць падставы лічыць яго запазычаннем з польск. naraz ’нечакана, раптам’, як гэта прапануецца ў Сл. ПЗБ.

Наразмі́н ’туды-сюды, адзін другому насустрач’ (ушач., Нар. лекс.). Да размінуцца ’разысціся’, гл. мінуць, міниць.

На́разь ’паасобку’ (Бяльк.), параўн. рус. на́раз ’асобна’. З *на+рознь, гл. розны, сюды таксама на рбзь ’асобна; у розныя бакі’, на́разна ’асобна’ (Нас.).