Ро́зны (розный) ’неаднолькавы, непадобны’, ’другі, іншы, не той самы’, ’разнастайны’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Стан., Байк. і Некр., Бяльк.), розна ’па-рознаму’, ’паасобку’, ’нотка, разборліва’ (Гарэц., Нас., Касп., Растарг.). Укр. рі́зний, рус. зах. ро́зный ’неаднолькавы, розны’, смал. ’дзіравы (пра мяшок)’; паўн. ’парваны, дзіравы, паношаны’, ’стары, разбіты, паламаны’; польск. różny ’розны’, в.-луж. rózno ’асобна’, чэш. různý, славац. rȏzny, славен. rázen, серб. ра́зан, ра̑зни, харв. rázan, rȃźnȋ, макед. разен, балг. разен, ст.-слав. разьнъ. Прасл. *orzьnъ, якое з *orz‑ > раз‑/роз‑ (гл.) і суф. ‑ьтъ‑ (ESJSt, 13, 758).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)