Жа́рыць 1 ’смажыць’ (Нас., Сцяшк. МГ), ’моцна прыпякаць’ (ТСБМ). Рус. жа́рить ’смажыць’, ’моцна прыпякаць’, укр. жа́рити ’тс’, польск. żarzyć ’распальваць’, чэш. žářiti ’спальваць’, славац. žiarit ’выпраменьваць цяпло, святло; пячы (на агні)’, балг. жа̀ря, макед. жа́ри, серб.-харв. жа́рити ’грэць (аб сонцы)’, ’жаліць (пра крапіву)’, балг. рэдк. ’пячы (смажыць) на агні’, славен. žaríti ’распальваць’, ’выпраменьваць’, ’пячы на вуголлях’. Ст.-рус. жарити ’смажыць’ (XVII ст.). Ц.-слав. жарити ’frigere’ (Міклашыч, Lex. palaeosl.) энантыясемія?. Дзеяслоў утвораны ў прасл. з суфіксам *‑i‑ti на базе кораня *žar‑ (гл. жар).
Жа́рыць 2 ’рабіць што-н. заўзята, з азартам’ (ТСБМ), ’моцна біць’ (Касп.), ’сцёбаць’, ’моцна ісці (пра дождж)’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. жа́рить ’рабіць што-н. заўзята’, укр. жа́рити ’тс’. Развіццё значэння жа́рыць 1, верагодна, праз этап ’моцна прыпякаць’ шляхам абагульнення семы ’моцна’ з магчымай канкрэтызацыяй дзеяння ў гаворках.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)