◎ Нара́зе ’раптам, нечакана’ (калінк., З нар. сл.), ’пакуль-што’ (Сцяц., Сл. ПЗБ), ’адразу’ (Сл. ПЗБ). Са спалучэння на разе, дзе другая частка — назоўнік раз (гл.) у месн. скл. адз. л.; рус. на́раз і нариз ’адразу’, а таксама распаўсюджанне на беларускай тэрыторыі не даюць падставы лічыць яго запазычаннем з польск. naraz ’нечакана, раптам’, як гэта прапануецца ў Сл. ПЗБ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)