◎ Намасты́р ’манастыр’ (Грыг., Мядзв.: «исковерк. монастырь»; мін., магіл., Мат. 2; Сержп.), номастырь (мін., Шн. 2; слуц., Чуд.), ст.-бел. намастыръ (Булыка, Лекс. запазыч., 215). Вынік перастаноўкі складоў ма і на; Чудоўскі (РФВ, 1894, 3–4, 68) прыводзіць прыклады такіх перастановак у народнай мове: маталок зам. малаток, Ванагрудак зам. Навагрудак, Ванадворцы зам. Навадворцы і інш. Апель (РФВ, 1988, 2, 71) тлумачыць намастырь зам. монастырь, фарфур зам. фарфор дзеяннем аналогіі ці падвойнай аналогіі. Параўн. таксама камазын, гамозін зам. магазін. Вядома і іншым славянскім мовам, напр. серб.-харв. намастир (Вук). Этымалогію гл. пры манастыр.^
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)