Напала́м ’напалову’ (Гарэц., Др.), ’на дзве роўныя часткі’ (Сл. ПЗБ), напола́м ’напалам, у роўнай долі’ (ТС). Паводле Шубы (Прыслоўе, 115), вынік кантамінацыі напал (гл.) і папалам, што ўяўляе прыназоўнікавае спалучэнне з формай дав. скл. падв. л., гл. поў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)