Пало́ва 1 ’адна з дзвюх роўных частак чаго-н.; сярэдзіна якой-н. адлегласці, прамежку часу і пад.; асобная частка жылога памяшкання’, палаві́на ’тс’. Рус. поло́ва, полови́на, укр. полови́на, ст.-рус. половина. Палова ад прасл. polъ (аснова на й), дзе ‑ов‑ з ускосных склонаў з далейшым расшырэннем суфіксам ‑ін‑ (гл. Фасмер, 3, 312).
Пало́ва 2 ’рэшткі, якія застаюцца пры абмалоце збожжа і ачыстцы зерня; мякіна’ (ТСБМ, Бяльк., Інстр. I), поло́ва (Выг., Бяссон.). Агульнаслав.: рус. поло́ва, укр. поло́ва, ст.-слав. плѣвы, польск. plewa, в.-луж. pluwa, н.-луж. plowa, чэш. pléva, pleva, славац. pleva, серб.-харв. пље̏ва, славен. pléva ’палова’, балг. пля́ва ’салома; назва Млечнага Шляху’. Прасл. pelva і peleva (рус. пелёва). Роднасныя ст.-прус. pelwo ’палова’, ст.-літ. pẽlus ’тс’, лат. pęlus, pęlavas, pęlęvas, pę̀lvas ’тс’, ст.-інд. palā́vās мн. ’палова’, лац. palea < *palēva ’тс’ (гл. Траўтман, 213; Мейе–Эндзелін, 3, 198; Фасмер, 3, 312, у яго ж гл. і інш. літ-py; Махэк, 459, Выгонная, Лекс. Палесся, 80 і наст.). Далей гл. палоць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)