Палоць ’ачышчаць ад пустазелля’. Агульнаслав.: рус. поло́ть, укр. поло́ти, ст.-слав. плѣти, плѣтѫ, польск. pleć, в.-луж. plěć, н.-луж. plas, чэш. plíti, славац. pleť, серб.-харв. пље̏ти, славен. pléti, балг. плевя́ ’тс’. Прасл. pelti. Роднаснымі лічаць літ. spãliai ’ачоскі льну’, лат. spil̃va ’шалупінне’, лац. spolium ’садраная шкура звера; здабыча’, ст.-інд. phälati ’трэскаецца, лопаецца’, sphäläti ’ён разрывае’, ст.-в.-ням. spáltan, нов.-в.-ням. spalten ’расколваць’ (Фасмер, 3, 317 з аглядам літ-ры). Далей гл. пало́ва2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)