Напалову ’напалам’ (Сл. ПЗБ), наполові́ну ’тс’ (ТС), напалаві́ну ’больш у два разы’ (валож., Жыв. сл.). Прыслоўі на ‑у фармальна суадносяцца з канструкцыяй на + назоўнік ж. р. у форме він. скл. (Шуба, Прыслоўе, 140). Гл. палова, палаві́на.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)