Напо́й ’пітво’ (Нас.; рэч., Груз.), ’запой’ (Грыг.), ’гарэлка’ (смарг., Сцяшк. Сл.), укр. напій ’напітак’, рус. напой ’напітак; перыяд ап’янення’, польск. napój ’пітво, напітак’, чэш. nápoj ’тс’, славац. napój, в.- і н.-луж. napoj, славен. napoj, серб.-харв. напој балг. дыял. напой ’вадапой’. Аддзеяслоўны назоўнік ад *napoiti ’напаіць’, што да *poiti, *piti (гл. паіць), параўн. навой ад навіць, набой ад набіць і г. д. (Махэк₂, 452; Шустар-Шэўц, 13, 988; Герай–Шыманьска, БЕ, 30, 1980, 2, 153–155). Спроба вывесці ст.-бел. напой ’напітак, пітво’ (1518 г.) са ст.-польск. napój ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 118) цалкам беспадстаўная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)