◎ Нападме́ці ’хутка, імгненна?’: Праляцеў, як нападмеці — яму здалося, што ногі не кранаюць падлогі (Калеснік, Пасланец Праметэя. Мн., 1984, 64). Са спалучэння на і *по́дмець, відаць, да падмёціць ’заўважыць’, зыходнае значэнне ’ледзь заўважна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)