◎ Палоня ’бязлесае месца’ (Выг.), полон ’бязлесае месца, луг, сенажаць’, полонʼнʼа, полонʼка ’луг, паша’, пулон’ ’адкрытае месца без лесу і хмызняку’ (Талстой, Геогр. терм., 74, зах.-палеск.). Польск. ріопіа ’лужайка ў лесе’, паўдн.-польск. piania ’прастора (вялікая плошча поля і лесу)’, ’раўніна’, н.-луж. plon, ptona ’адкрытае месца, на якім няма дрэваў; раўніна’, чэш. plan, plane ’раўніна; пласкагор’е; пляцоўка ў гарах’, славац. plan ’тс’, серб.-харв. дыял. plana ’вялікая паляна, лужайка ў лесе’, славен. planja ’альпійскі луг, паша’, дыял. plana ’раўніна’. Прасл. роіпь, polnbja. Дэрываты ад прасл. прыметніка polпь < роГе (гл. Брукнер, 422; Скок, 2, 675 і наст.). Падрабязны агляд семантыкі слова і літаратуры гл. Талстой, там жа, 74 і наст.
Палоса ’шнур, участак зямлі’ (ТСБМ, Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ). Да паласа́ (гл.).
◎ Палоссе ’ліпавая кара’ (Мат. Гом.), палосься ’лыка’ (Касп.), палоссе, палоссе, палосье ’лыка; тонкія дубцы, з якіх плятуць кошыкі’ (Сл. ПЗБ), полосы ’пакроеныя палоскі з ліпавай, лазовай і інш. кары’ (ТС), полоссе ’тс’ (Сл. Брэс.), полосе ’лыка’ (Нар. сл.), полыссе ’тс’ (З нар. сл., драгіч.), полосяный *з лыка’ (З нар. сл., драгіч.). Зборны назоўнік ад паласа (гл.).
◎ Палоўня ’месца, адгароджанае ў гумне для збожжа’ (Сцяшк. Сл.), ’адрына’ (Нар. сл., пінск.), половня ’хлеў, дзе зімой захоўваюць сена’ (Сл. Брэс.), палбу́нік ’адрына’ (ДАБМ, 789), полбу́ньік ’месца для захавання паловы’ (Шушк.), ’адрына’ (Тарнацкі, Studia). Рус. половень, половня ’маленькая сушня на таку’, укр. половень ’імшанік’, чэш. дыял. plevna ’маленькі хлеў, прыбудова для захавання паловы’, серб.-харв. пле̏вница ’тс’. Да палова 2 (гл.) (Фасмер, 3, 312; Махэк₂, 459). Сюды ж палувенка, палу́нька, палу́ня, палу́нік (Сцяшк. Сл.).
Палохаць ’наводзіць страх, боязь’. Вытворнае ад по́лах (гл.).
Палоць ’ачышчаць ад пустазелля’. Агульнаслав.: рус. поло́ть, укр. поло́ти, ст.-слав. плѣти, плѣтѫ, польск. pleć, в.-луж. plěć, н.-луж. plas, чэш. plíti, славац. pleť, серб.-харв. пље̏ти, славен. pléti, балг. плевя́ ’тс’. Прасл. pelti. Роднаснымі лічаць літ. spãliai ’ачоскі льну’, лат. spil̃va ’шалупінне’, лац. spolium ’садраная шкура звера; здабыча’, ст.-інд. phälati ’трэскаецца, лопаецца’, sphäläti ’ён разрывае’, ст.-в.-ням. spáltan, нов.-в.-ням. spalten ’расколваць’ (Фасмер, 3, 317 з аглядам літ-ры). Далей гл. пало́ва 2.
◎ Палта́цы, палцаты ’дуэль’ (Нас., Гарэц.). З польск. palcat ’палка, прут’ < венг. palcat — він. скл. наз. palca ’палка, посах’ (Карский, Белорусы, 162; Кюнэ, Poln., 84). Таксама ст.-бел. палцатъ ’посах’ (польск. palcaKвенг. palca (Булыка, Запазыч., 235). Венг. слова са слав. palica (SESJC, 353).
Па́лтус ’прамысловая рыба сямейства камбалавых’ (ТСБМ). З рус. па́лтас, па́лтус ’тс’. Крыніца рус. слова — фін. palias, родн. скл. paltann ’камбала (рачная)’ або саам. кольск. pāldes, родн. скл. pāltazi ’від камбалы’ (Фасмер, 3, 193; там жа і інш. літ-ра).
Па́луба ’суцэльнае гарызантальнае перакрыццё ў выглядзе падлогі на судне’ (ТСБМ). Рус. па́луба ’тс’, укр. па́луба ’страха з лубу над павозкай’, польск. pałub ’ствол дрэва (выдзеўбаны ўнутры)’, pałuba ’павозка’, чэш. palubeň ’ствол дрэва, полы ўнутры’. Да луб (гл.) (Фасмер, 3, 194). У словаўтваральных адносінах — гэта аддзеяслоўны дэрыват ад *polubiti ’пакрыць лубам’ < paluba.
Па́лубнік, па́лубніца ’засек для мякіны’ (Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене і інш. (LKK, 1975, т. XVI, 185), запазычанне з літ. pelùdė ’мякінніца’ з наступнай славянізацыяй. Лаўчутэ (Балтызмы, 70) прыводзіць яшчэ літ. дыял. pelùdnica ’тс’. Але параўн. палоўня і аднакаранёвыя.