По́лах ’спалох, перапуд, пярэпалах’ (Др.-Падб., Гарэц., Яруш., Нас., Касп.). Укр. поло́х ’страх’, рус. поло́х ’тс’, н.-луж. płoch ’тс’, сюды ж чэш., славац. plachý ’палахлівы; нясмелы’, славен. plah ’нясмелы’, серб.-харв. пла̏х ’хуткі, рэзкі’, балг. плах ’нясмелы, палахлівы; страх’. Прасл. *polxъ, магчыма, роднаснае грэч. πάλλω ’ўзбуджаю, уражваю’ (Фасмер, 3, 317). Паводле Сноя (448; гл. таксама SR, 35, 3, 269–275), узыходзіць да і.-е. *polo‑ ’страх’, вытворнае ад *pel‑ ’устрывожыць’, сюды ж гоц. us‑filma ’перапалоханы’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)