Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Музы́кі ’танцы’, ’вечарынка з музыкай’, ’вячоркі з танцамі’ (ТСБМ, Мат. Гом., ТС, Сцяц.). Ад музы́ка ’музыкант’, якое, паводле польск. muzyk, з лац. mūsicus ’тс’. Да му́зыка (гл.).

Му́зыкус ’мастак-музыкант’ (Нас.). З польск. muzykus ’музыка, музыкант’, якое з с.-лац. musicus ’тс’ (Варш. сл., 2, 1080).

Музыла ’марудзька’ (Федар. 7). Ад музіць ’марудзіць, павольна рабіць што-небудзь, перашкаджаць’, якое з му́дзіць (гл.).

Музы́ль, музо́ль ’мазоль’ (ТС). Да мазоль (гл.).

Музы́чыць ’іграць’ (ТС). Палескае. Да музы́ка ’музыкант’. Гл. му́зыка.

Музь! ’шмыг’ (Ян.). Да слав. утварэнняў з коранем mug‑/muz‑/muzg‑/myzg‑ (гл. Куркіна, Этимология–1972, 64–68. Гл. таксама мызь.

Му́зя паранае семя, якое ўжывалася для прамочвання асновы для таго, каб ніткі не зблытваліся’ (малар., Уладз.). Славен. штырск. mugati ’разгладжваць’, múzati ’рабіць гладкім’, балг. музгам ’церці, расціраць’, макед. музга се ’слізгаць’, каш. mužǯëc sa ’лашчыцца’, m​u̇sknąc ’гладзіць, песціць’, польск. muziać się ’гладка прычэсвацца’. Да прасл. mug‑/muz‑/muzg‑/myzg‑ (Куркіна, Этимология–1972, 64–68). Гл. яшчэ му́ззя, му́за2.

Му́ка ’фізічная або маральная пакута’, ’здзек, катаванне’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Бяльк., ТС). Укр., рус. му́ка, польск. męka, чэш., славац. muka, славен. múka, mǫ́ka, moηka, manka, серб.-харв. му̏ка, макед. мака, балг. мъ́ка, ст.-слав. мѫка. Прасл. mǫka, роднаснае ад асновы męk‑ (> мягкі) і mǫka ’мука’ (гл.). (Бернекер, 2, 42; Траўтман, 184; Фасмер, 3, 7; Махэк₂, 382; Бязлай, 3, 7).

Мука́ ’прадукт размолу збожжа’ (ТСБМ, Бес., Шат., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), мукоўня ’мучная каша’ (стол., Вешт.), муке́нны ’мучны’ (лід., Сл. ПЗБ), мука́ннае ’ежа з кіслага малака і грэцкай мукі’ (шальч., там жа). Укр., рус. мука, польск. mąka, н.-, в.-луж. muka, чэш. mouka, славац. múka, славен. móka, серб.-харв. му́ка, макед. дыял., балг. мука, ст.-слав. мѫка. Прасл. mǫka звязана чаргаваннем галосных з męk‑ъkъ ’мяккі’, męti ’мяць’. Роднасныя і.-е. паралелі: літ. mìnkyti ’мяць, мясіць’, mìnkle ’цеста’, mánkyti ’ціснуць, мучыць’, mankštyti ’размякчаць’, лат. mîcît ’ціснуць’, mĩceklis ’цеста’, ст.-в.-ням. mengen ’мяшаць’, ст.-грэч. μάσσω ’мну, мяшу’, ст.-інд. mácate ’раздрабляе’ (Бернекер, 2, 42; Траўтман, 184; Фасмер, 3, 6; Бязлай, 2, 192). З двух дзеясловаў (men‑ і melʼ‑) men‑ згубіў значэнне ’малоць, раздрабняць’. Такім чынам, прасл. mǫka азначае не ’мятае зерне’, а ’размолатае, раздробненае зерне’ (Аткупшчыкоў, Из истории, 178). Аб семантычным размеркаванні лексем mǫka і boršьno ’мука’ гл. Мартынаў (Балто-слав.-итал. изоглоссы, 31).

Му́каць1 (дзіц.) ’рыкаць’, ’мычаць’ (Янк. 2, Інстр. III, Шат., ТС). Гукапераймальнае. Ад му‑у! (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 79).

Му́каць2 ’часаць лён на грэбень’ (ТС). Да мы́каць (гл.).

Мул1, стол. мыл, лід. мула́, саліг. муле́ц ’іл, глей на дне возера, ракі’ (ТСБМ, Бес., Сцяшк., Яшк., Сл. ПЗБ, ЛАПП; слонім., гродз., пін., КЭС; стол., Бел. хр. дыял.; Сл. Брэс.), малар. ’незамярзаючае балота’ (Нар. лекс.), шчуч. ’балота’, жытк. ’ілістае месца’, стол. ’цякучы пясок пры капанні ямы’ (Яшк.), муль, муля́ка ’месца на балоце, дзе ўтвараецца цячэнне вады’ (палес., Талст.), му́ля ’твань, іл на дне ракі, сажалкі, возера’ (жабін., пруж., Сл. Брэс.; драг., Лучыц-Федарэц, З нар. сл.), ’гразь’ (бяроз., Шатал.; Выг. дыс.; пруж., Сл. ПЗБ). Укр. мул, на́мул, рус. мул, муль, польск. muł ’тс’, mulać ’валяць’, чэш. mula, славац. mul, славен. mȗlj, серб.-харв. му̑љму̑л). Прасл. mulъ. Роднаснымі да яго з’яўляюцца: літ. maulióti ’запэцкацца плачучы’, maumúlti ’запэцкацца брудам, засмаркацца’, з іншай ступенню чаргавання mùlti ’запэцкацца’, mùlinas ’чырвона-жоўты, гліністы, брудны’, лат. mula ’цёмна-брудны’, mólis ’гліна’, лат. mãls ’тс’, а таксама лац. mulleolus ’чырванаваты’, mulleus ’чырвоны, пурпурны’ (Буга, Rinkt, 1, 465–466; Брукнер, 348; Фрэнкель, 418; Фасмер, 3, 7; Махэк₂, 382; Мартынаў, Лекс. взаим., 168). Скок (2, 429) выводзіць прасл. mulъ з і.-е. *meu‑/*mou‑ ’вільготны’, якому ў балт. мовах адпавядае ўтварэнне з ‑ro‑, параўн. máuras ’раска’, ’брудны, запэцканы’.

Мул2 ’помесь кабылы і асла, Equus mulus’ (ТСБМ), ст.-бел. мулъ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. muł ’тс’, якое праз чэш. мову са ст.-в.-ням., с.-в.-ням. mûl < лац. mūlus ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 144; Брукнер, 348).