Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мугава ’кадола — вяроўка (каля 250 м), якая прыводзіць невад у рух’ (лепел., Браім). Польск. muga ’тс’, славен. múga паласа, смуга, лінія’. Роднаснае да смуга (гл.). Параўн. лат. smaugs ’тонкі, стройны’, літ. susmáugti ’зацягнуць, зацягваць, сцягваць’, ст.-ісл. smeygja ’прыціскаць, нацягваць’, ст.-грэч. μυχός ’самае аддаленае месца (заліва)’ (Фрэнкель, 841; Бязлай, 2, 205).

Му́гаць ’жэрці’, ’есці, гучна сёрбаючы’ (полац., Янк. 2, Нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. mugóti ’жэрці; хутка, многа есці, запіхваць’. Параўн. таксама ўсх.-польск. mugać ’ссаць, піць’ (Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 345). Лаўчутэ (Балтизмы, 145) адносіць лексему ў разрад слоў, паходжанне якіх аргументавана недастаткова.

*Муглява́ць, муглёваць ’рабіць няспешна, памалу’ (ТС). Балтызм. Параўн. літ. mõglinti ’няўклюдна, павольна цягнуцца, брысці’, mū̃glinti ’ісці, цягнуцца’, mùgulis ’няўклюдны’.

Мугні́ць ’мармытаць’ (ашм., Сцяшк. Сл.). У выніку кантамінацыі лексем гугніць і літ. mū̃kti ’мычаць’.