Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Му́чалка ’ўдзельніца вясельнага абраду ў маладога, якая трымае свечкі’ (ТС). Няясна.

Муча́н ’талакнянка звычайная, Arctostaphylos Adans uva-ursi Spreng.’ (мін., Кіс.; Жд. 1, Шат., Касп., мін., Сл. ПЗБ), барыс. муча́рнік, мыча́рнік, ганц., мін., гродз. му́ча́льні́к, мучэльнік, муча́нік, муча́ннік (Сл. ПЗБ), мучы́ннік, муча́ннік, муча́нніца, мучані́чнік, му́чэнік, чачэр. мачані́шнік ’тс’ (мін., маг., Кіс.; ТС, Жыв. сл.), жытк. му́чанік ’зараснік талакнянкі’ (Яшк.). Да мука́ (гл.). Матывацыя: плады расліны маюць васкавы налёт. Аналагічна назва талакнянка < талакно ’аўсяная мука’ (Махэк, Jména, 177).

Му́чанік ’той, хто перанёс ці пераносіць якія-небудзь мукі’ (ТСБМ, Др.-Падб.), му́чальнік, му́чань ’тс’ (Гарэц., Яруш., Шат., Др.-Падб.). Да му́чыць < му́ка (гл.).

Муча́нка, му́чанкі, му́чаніца, му́чаныця ’каўбаса са свіной крыві і мукі, грэчневай кашы’ (драг., пін., Вешт., Сл. Брэс. і Нар. лекс.; петрык., Мат. Гом.). Да мука́ (гл.). Адпрыметнікавае ўтварэнне з суфіксам ‑к‑a (Сцяцко, Афікс. наз., 114).

Мучы́льнік ’брусніцы (расліна), Vaccinum vitis-idaea L.’ (гродз., Кіс.). З мачыльнік, якое ад мачы́цца (гл.). Як і брушнічнік ’тс’ (чэрв.), настой з яго п’юць ад хваробы мачавога пузыра.

Мучы́цель ’той, хто мучыць’ (ТСБМ). З рус. мучитель ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 57). Параўн. ст.-слав. мѫчитель ’тс’.

Му́чыць, драг. му́чытэ ’прычыняць пакуты, мукі; непакоіць’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ, ТС, КЭС). Укр. му́чити, рус. му́чить, польск. męczyć, н.-луж. mucyś, чэш. mučiti, славац. mučiť, славен. múčiti, серб.-харв. му̏чити, макед. мачи, балг. мъча, ст.-слав. мѫчити. Прасл. mǫčiti. Роднаснымі да яго з’яўляюцца літ. mánkyti ’ціснуць’, ’мучыць’, ст.-сакс. mengian ’перашкаджаць’, ст.-грэч. μάσσω ’мяшу (цеста)’ (Бернекер, 2, 42; Траўтман, 184; Фасмер, 3, 20; Бязлай, 2, 205).