Муча́н ’талакнянка звычайная, Arctostaphylos Adans uva-ursi Spreng.’ (мін., Кіс.; Жд. 1, Шат., Касп., мін., Сл. ПЗБ), барыс. муча́рнік, мыча́рнік, ганц., мін., гродз. му́ча́льні́к, мучэльнік, муча́нік, муча́ннік (Сл. ПЗБ), мучы́ннік, муча́ннік, муча́нніца, мучані́чнік, му́чэнік, чачэр. мачані́шнік ’тс’ (мін., маг., Кіс.; ТС, Жыв. сл.), жытк. му́чанік ’зараснік талакнянкі’ (Яшк.). Да мука́ (гл.). Матывацыя: плады расліны маюць васкавы налёт. Аналагічна назва талакнянка < талакно ’аўсяная мука’ (Махэк, Jména, 177).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)