Мут, му́та, мута́ ’каламута, асадак, іл’, ’блытаніна, блытанае тлумачэнне’ (Нас., Юрч., Янк. 3., Янк. БФ., Шат., Сл. ПЗБ, Растарг., Яшк., Сцяшк. Сл.; КЭС, лаг.), ’памутненне ў вачах’ (паст., Сл. ПЗБ). Рус. мут ’вір’, ’асадак’, му́та́ ’асадак’, ’непарадак’, польск. mąt ’замяшанне’, ’сутычка’, męt ’асадак’, ст.-славен. smota ’скандал’, суч. zmȏta ’памылка, недахоп’, mȍt ’асадак, гушча’. Прасл. mǫtъ, mǫta < mǫtiti > муці́ць (гл.).
Му́тар ’клопаты; цяжкая, непрыемная праца’ (Нас.). Да мы́та (гл.) ’плата, пошліна’ і ад яго рус. мы́та́рь > мы́тарство, мыта́рить ’мучыць, мардаваць, марыць, пакутаваць’. Аб пераходзе ы > у гл. Карскі, 1, 237–239.
Мута́р ’падманшчык, ілгун’ (бяроз., Шатал.). Да муці́ць (гл.).
Му́тарна, му́торно ’моташна, вельмі цяжка, непрыемна, дрэнна’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Касп., Растарг., Нар. Гом., ТС, Сцяшк. Сл.; маладз., Янк. Мат.). Рус. тамб., цвяр. му́торно ’цяжка’, бран. ’павольна’. Да ⁺му́торыць (параўн. рус. кур. муторить ’ванітаваць; муціць’, ’дурыць галаву’), якое ад муці́ць (гл.).
Мутарэс ’разак, Stratiotes L.’ (гродз., Сл. ПЗБ). Да мударэз (гл.).
Мутасок ’учкур у портках’ (паўн.-усх., КЭС). Рус. тул. муто́взок, мутовзо́к, варон. муто́зак, муто́вузок, азерб. муто́зик, пенз. мутове́зок, пск. мутовязь ’вяровачка, тоўстая нітка’ — усе (і іншыя) з motovǫzь. Да мата́ць і вузел (гл.). Гл. яшчэ мутавя́з, мату́з.
Му́тач ’хлус’ (пін., З нар. сл., Шатал.). Да муці́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ач гл. Сцяцко, Афікс. наз., 31.
Мутва́ ’канаўка з вадой, азярына’ (нараўл., Яшк.). Да мут (гл.). Аб суфіксе ‑ва гл. Сцяцко, Афікс. наз., 202. Сюды ж мутвіца ’рыбалоўнае месца, заліў’ (Нас. АУ).
Му́ткі ’капшук’ (ашм., Сл. ПЗБ). Да муды́, му́дзікі (гл.).
Муткі ’дрыжнік сярэдні, Briza media L.’ (маг., Кіс.). Няясна. Да муці́ць (гл.) ’не даваць спакою, трывожыць’: мяцёлка расліны амаль увесь час непакоіцца; трасецца, дрыжыць.
Му́тлавіца, му́тлавыця ’вельмі брудная вада ў непраточнай сажалцы’ (Клім.). Да муці́ць > мут > ⁺му́тлавый ’мутны’. Параўн. таксама ўсх.-палес. му́тлаўка ’мутная вада’ (КЭС).
Му́тнік ’пучок саломы, які прывязваецца да ніжняй падборы невада ці брадніка’ (паўн.-усх., КЭС), ’невад для лоўлі рыбы на вялікіх глыбінях’ (Паазер’е, Браім). Да мут (гл.): салома ці анучкі муцілі ваду, і каламута адганяла рыбу на шлях руху невада.