Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мудазвон ’пустазвон’ (Касп.). Да муды́ і звон (гл.). Параўн. таксама лях. мудзі́ць ’гаварыць недарэчнае’ (Сл. ПЗБ).

Муда́к ’павольны, нерашучы’ (Касп.), ’дурань’ (брасл., швянч., дзятл., Сл. ПЗБ). Да прасл. mǫditi, якое ў выніку дэназалізацыі, (што Фасмер (2, 669) лічыць малаімаверным) змянілася ў muditi: рус. му́дить ’марудзіць, спазняцца’, польск. mudzić ’мітрэнжыць, мардаваць, марудзіць, адцягваць, спазняцца’, mudzić się ’нудзіцца, доўжыцца’, чэш. апаўск. zmuditi ’сарваць, перашкодзіць’, zmuditi se ’вагацца’, н.-, в.-луж. komuda ’затрымка’, н.-луж. komuźiś, в.-луж. komudzić ’затрымацца’, komudny ’гультаяваты, павольны’, komudzić ’марудзіць’, славен. mudíti ’тс’, балг. муден ’павольны, вялы, непаваротлівы’, макед. мадро, мадру ’спакойна, смірна’, ст.-слав. моудити ’адкладваць’, прѣмоудити ’спазніцца’. Махэк₂ (382) звязвае прасл. muditi са ст.-інд. manda‑ ’гультаяваты, нерашучы, марудны’. Скок (2, 475) лічыць, што ‑u‑ аснова ўзыходзіць да і.-е. ‑ou‑, і параўноўвае з літ. maudà ’клопат’, maudúoti ’ныць, сумаваць, смуткаваць’, ст.-інд. mauda‑ ’павольны, гультай’. Блесэ (SB, 5, 15–16) генетычна суадносіць рус. мудить ’марудзіць, спазняцца’ з лат. mūdities ’цягнуцца, сунуцца’, што Лаўчутэ (Балтизмы, 146) лічыць недастаткова аргументаваным.

Муда́н ’баран’ (Тарн., к. 162). Польск. мазурск. mędak ’тс’. Да муды́ (гл.). Аб суфіксе ‑ан гл. Сцяцко, Афікс. наз., 147.

Мударэ́з ’разак, Stratiotes L.’ (іўеў., Сл. ПЗБ), утворана па тыпу рус. водоре́з, ногоре́з, ядроре́з, телоре́з. Да муды́ і рэзаць (гл.). З лексемай mǫdo звязаны назвы раслін у чэш. (moudník ’Chamaeorchis’ паводле двух клубняў, ганацк. modʼatka ’чырвоны бэз’), серб.-харв. (лисичја, мачја, пасја, попова муда), славен. (popova moda ’Evonymus’, moda ’Paeonia peregrina’, ’Colchium autumnale’) і рус. (смал. муди ’?’, валаг. му́дки коша́чьи ’Geum rivale L.’, смал. мудорез ’вадзяная крапіва’, му́дочка ’канюшына раллявая, Trifalium arvense L.’, цвяр. муде́ заячьи ’тс’) мовах.

Му́дзікі ’капшук’ (смарг., Сцяшк., Сл.). Да муды́ (гл.). Матывацыя: раней з машонкі бараноў рабілі капшукі на тытунь.

Мудзя́ўка ’слабы, кволы чалавек’ (Бяльк.). Да муда́к (гл.). Відавочна, утворана ад ⁺мудзявы пры дапамозе суфікса ‑яўк‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 132). Да мудохацца (гл.).

Мудкі́ (мн. л.) ’каткі, Trifolium arvense L.’ (Бяльк.). Да муды́ (гл.). Матывацыя: шэрыя касматыя каткі (канюшына раллявая) названы паводле падабенства касматага покрыва рэалій.

Му́днуць ’шмыгнуць’ (ТС). З ⁺мы́днуць. Гукапераймальнае. Параўн. мыд‑мыд! ’шмыг, шмыгануць’ (там жа).

Му́дны ’хітры’ (Касп.). Няясна. Магчыма, у выніку кантамінацыі слоў му́дры і му́тны ’падазроны, не зусім ясны’. Ці мена ‑р‑ > ‑н‑, выкліканая шматзначнасцю лексемы мудры для адрознення (?). Параўн. тураў., гродз. му́дры ’хітры’ (ТС, КЭС).

*Мудо́хацца, драг. мудохатысь ’важдацца, поркацца’, укр. мудо́хатиси, мудо́ситиси, мото́хатись, ст.-рус. мудити ’пазніцца’, польск. mudzić ’марудзіць’, в.-луж. komudzić. Да прасл. muditi/mǫditi ’не спяшацца, быць разважлівым, памяркоўным’. Генетычна звязана з літ. maùsti, maudžiù ’ныць, жадаць’ (Брукнер, 327 і 347; Фасмер, 2, 269; Шустар-Шэўц, 604; ЕСУМ, 3, 529). Параўн. таксама му́дры (гл.).