*Мудо́хацца, драг. мудохатысь ’важдацца, поркацца’, укр. мудо́хатиси, мудо́ситиси, мото́хатись, ст.-рус. мудити ’пазніцца’, польск. mudzić ’марудзіць’, в.-луж. komudzić. Да прасл. muditi/mǫditi ’не спяшацца, быць разважлівым, памяркоўным’. Генетычна звязана з літ. maùsti, maudžiù ’ныць, жадаць’ (Брукнер, 327 і 347; Фасмер, 2, 269; Шустар-Шэўц, 604; ЕСУМ, 3, 529). Параўн. таксама му́дры (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)