Мундзі́р ’ваеннае або цывільнае форменнае адзенне’, мундзяры́ ’бульба, звараная ў лушпайках’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Вешт., Сл. ПЗБ). З рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 79), у якой мундир у XVIII ст. запазычана з франц. monture ’забеспячэнне’, магчыма, і з ням. Mundierung ’тс’ (Фасмер, 3, 9–10, параўн. с.-в.-ням. muntieren ’забяспечваць, рыхтаваць, збіраць (у дарогу), узбройваць’.
Мунду́р, ваўк. мунду́рак ’мундзір’ (Нас., Сл. ПЗБ). З польск. mundur, mundurek ’тс’ (Кюнэ, Poln., 79), якія з ням. Montur ’тс’. Голуб-Ліер (325) выводзіць ням. лексему з ісп. montura ’кавалерыйскі рыштунак’ < montar ’надзяваць рыштунак’. Параўн. франц. monter un cheval ’выступіць на кані’. Гл. таксама мундзір.
Мундэры ’сорт вінных ружова-чырвоных яблык’ (мядз., Нар. сл.). Няясна.
Му́ні распусціць ’расплакацца’ (ТС). У выніку кантамінацыі рус. нюни распустить і мумы, якое з літ. maũmas ’соплі’ (дзіцячае).
Муні́ца ’амуніцыя’ (Рам. 3; гом., Нар. Гом.) — скажонае рус. амуниция ’тс’ (з адпадзеннем пачатковага а‑), якое з польск. amunicja. Яно узыходзіць да лац. mūnītio ’узвядзенне фартыфікацый’, ’пракладка (мастоў)’, ’умацаванне’, moenia ’гарадскія сцены’, як і ст.-бел. муницыя ’умацаванае < месца, фартыфікацыя’ (XVI ст.), запазычанае са ст.-польск. municja ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 65–66).
Му́нкі ’распуснікі’ (віл., LKK, 16). Балтызм. Параўн. літ. mánka, усх.-літ. mùnka ’распусніца’, якія з mankýti ’мяць, ціснуць’ (Грынавяцкене, там жа, 183; Лаўчутэ, Балтизмы, 70).
Муншту́к ’цуглі’, ст.-бел. мунштукъ, монштукъ, мунтштукъ ’тс’ (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. munsztuk, monsztuk, якім у суч: ням. мове адпавядае Mundstück ’тс’, ’мунштук’ (Булыка, Лекс. запазыч., 120; Жураўскі, Бел. мова, 62).
Му́ня ’маруда’ (стол., Сл. Брэс.). Да моняла (гл.).