Мы́каць1, му́каць, мі́каць ’раўці (аб карове, цяляці)’ (ТСБМ, Юрч., Гарэц.; дзярж., ДАБМ, к. 300), ’ціха мычэць’ (ц.-бел., лельч., там жа; Нас.). Рус. пск., валаг., калін., арханг. мы́кать ’тс’. Гукапераймальнае. Ад аднаразовага выклічніка мы‑ы! (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 79).

Мы́каць2, му́каць, мы́каты ’часаць лён на грэбені і скручваць яго ў мычкі’ (Гарэц., Юрч., Бяльк., Ян.; іван., петрык., лельч., Уладз.), мы́кнуць ’зрабіць трохі мычак’ (Юрч.). Укр. ми́канець ’расчасанае і падранае з мычкі пачассе’, ми́канка ’горшы гатунак прадзіва’, ми́кати ’торгаць, рваць, цягнуць’, рус. мы́кать ’мыкаць лён, пачассе’, польск. mykać ’рваць лён’, ’часаць лён’, ст.-чэш. mykati ’часаць воўну’, славац. mykať, славен. míkati ’часаць’. Прасл. mykati. Да імкну́цца (гл.).

Мы́каць3 ’раздаваць, марнатравіць’, ’насіцца’ (Юрч.). Рус. валаг. мы́кать ’траціць час’. Семантычна блізка стаіць да мы́кацца (гл.).

Мы́каць4 ’мармытаць, неразборліва гаварыць’ (ТСБМ, Шат.), любан. мы́каць‑пы́каць ’тс’ (Нар. словатв.), мы́кнуць ’буркнуць, крыкнуць’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Гукапераймальнае. Утворана ад м‑м‑м! (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 72).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)