Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Барса́ць ’працягваць аборы ў лапці’ (Гарэц., Касп.; барса́ць|варса́цьШат.), ’кідаць’ (Гарэц.). Сюды ж з іншым вакалізмам: бэ́рсаць ’блытаць (ніткі), блытаць, разматваць у беспарадку, рабіць неакуратна; пароць ежу і не есці; пісаць; нячыста жаць’ (Шат., БРС, Бір. Дзярж., Сцяшк. МГ, Сцяц., Янк. Мат.). Укр. бо́рса́ти (часцей з прэфіксамі) ’працягваць вяроўку ў вушка лапця; кідаць’; бо́рсатися ’кідацца ў розныя бакі, вазіцца, валтузіцца’. Слова цёмнага паходжання. Януў (Зб. Развадоўскаму, 2, 277) выводзіў з ob‑vors‑ati (пры гэтым корань *vors‑ не тлумачыўся). Райхэнкрон, ZfslPh, 17, 148–149 (без бел. матэрыялу) выводзіў з рум. мовы (няпэўна). Параўн. яшчэ Рудніцкі, 178 (няма бел. слоў). Магчыма, ёсць сувязь з групай слоў тыпу рус. броса́ть (аб гэтых словах Фасмер, 1, 218; Шанскі, 1, Б, 201–202): параўн. значэнне ’кідаць’ у бел. і ўкр. слоў. Так Трубачоў, Этимология, 1965, 383. Гл. яшчэ барсні́. Львоў (Зб. Петравічу, 315–318) лічыць, што ўкр. бо́рсатися і рус. бара́хтаться неяк звязаны. Гл. бэ́рсаць, варса́ць, абарсаць.

Барсні́ лапці, сплеценыя з пяньковых вяровачак’ (Янк. Мат.), ’скураныя лапці’ (Касп.). Рус. дыял. (смал.) борсни ’скураныя лапці’. Утварэнне ад дзеяслова барса́ць (гл.) ’працягваць аборы ў лапці’. Гл. Краўчук, Бел.-укр. ізал., 37.

Барсу́к (БРС, Яруш., Сцяшк. МГ). Рус. барсу́к, борсу́к, укр. бо́рсук, польск. borsuk і г. д. Запазычанне з цюрк. моў (тур. і г. д. borsuk, тат. bursyk, barsyk; літаральна ’шэры’). Фасмер, 1, 128; Слаўскі, 1, 39. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 48–49.

Барта ’тапор’, таксама барда (ст.-бел., гл. Гіст. лекс., 115; Чартко, Дасл. (Гродна), 54; Булыка, Запазыч., 38). Ст.-укр. барта (XVI ст.) ’від шырокай сякеры’. З польск. barta (таксама barda) ’тс’ < с.-в.-ням. barte (гл. Фасмер, ZfslPh, 28, 117). Але, магчыма, запазычанне і непасрэдна з ням. мовы (гл. Чартко, там жа). Сюды адносіцца і бел. барда́ тупая сякера’ (Касп.) з другасным націскам.

Бартыха́цца ’боўтацца’ (Касп.). Мабыць, гукапераймальнае, як і іншыя словы гэтага тыпу: бел. баро́хтацца, рус. бара́хтаться, буры́хтаться ’вазіцца’, буры́хтать ’боўтаць’.

Барть ’борць’ (Кіркор). Запазычанне з польск. barć ’тс’ (прасл. bъrtь). Беларуская форма — борць (гл.). Параўн. яшчэ ст.-бел. (XVI ст., Нас. гіст.) бартны ’борцевы’ < польск. bartny ’тс’ (да barć).

Баруздзі́ць трызніць; блюзніць, вярзці’ (Касп.). Рус. дыял. бару́зди́ть ’шумець’, барузди́ть ’быць неспакойным (аб вадзе)’, бару́здить ’трызніць; блюзніць’, борозда́ ’сварлівы чалавек, які выклікае беспарадак’, борозди́ть ’муціць ваду; перашкаджаць; блюзніць, вярзці; гаварыць незразумела’ (акрамя асноўных значэнняў: ’араць, баранаваць і да т. п.’). Гл. СРНГ. Калі гэта не нейкае гукапераймальнае ўтварэнне, то, відаць, звязана з слав. borzda, borzditi (усх.-слав. борозда́ і г. д.). Як семантычную паралель параўн. баразні́ць ’баранаваць; блюзніць, вярзці’ (Др.-Падб., 21) < баразна́. Парафін. яшчэ ўкр. (зах.) бороздити ’перашкаджаць каму-небудзь’.

Барука́цца ’дужацца’, ’борацца, змагацца’, ’вазіцца’ (БРС, Шат., Бір. Дзярж., Янк. Мат., Жд., Сцяц., Федар. I), баро́кацца ’дужацца’, бару́ка ’ахвотнік дужацца’ (КЭС, лаг.). Укр. борюка́ти, борюка́тися, боріка́ти, борика́ти, рус. дыял. борюка́ться, боруха́ться ’тс’. Польск. borykać się (< укр., Слаўскі, 1, 39). Экспрэсіўныя формы ад дзеяслова (усх.-слав.) *boroti sę (параўн. баро́цца). Гл. Рудніцкі, 180.

Барунка ’расл. боцікі, Aconitum’ (Крывіч, IV, 1923). Відаць, утварэнне суфіксам ‑ун‑ка ад *borti (), гл. баро́цца. Параўн. іншую назву гэтай расліны — барэц (гл. барэ́ц3 там і матывацыя).

Бару́сік! (бару́сік! бару́сік!) ’падзыўное слова для барана’ (Маш.). Бясспрэчна, звязана з бар! (гл.). У аснове ляжыць выклічнік бар‑, расшыраны суфіксамі. Можна думаць таксама аб паходжанні ад не зафіксаванага *барусь, *баруся ’баран’.