Бэ́бахі ’ўнутранасці, жывот, вантробы, кішкі’, пераносна ’рознае адзенне, бялізна, падушкі і г. д.’ (БРС, Байк. і Некр., Бір. Дзярж., Янк. БП, Мат. Гродз., Інстр. I, Сцяшк. МГ, Бесар.). Таксама ў форме бэ́бухі (Нас., Касп., Бяльк.) і ў адз. ліку бэ́бах, бэбух. Мабыць, гукапераймальнае, як і бабухі́ (гл.). Параўн. укр. бе́бехи ’тс’, рус. дыял. бе́бехи, польск. bebechy, укр. бебе́хнути ’ўпасці (з шумам)’ і г. д. Гл. Ільінскі, РФВ, 62, 237; Слаўскі, 1, 29; Рудніцкі, 95. Сюды ж, здаецца, і дзеяслоў бэ́бушыць (Нас.) ’моцна біць’. Кюнэ (Poln., 44) думае пра запазычанне ўсх.-слав. слоў з польскай мовы.
Бэ́блах ’недаразвіты плод’; перан. ’дзіця’ (Клім.). Мабыць, з польск. (параўн. bębełuch > bąbel, bębel, bąbelek і г. д. ’бурбалка; бубен; дзіця’; Варш. сл., 1, 108, 140).
Бэ́бухі ’ўнутранасці і да т. п.’ Гл. бэ́бахі.
Бэ́бушыць ’моцна біць’. Гл. бэ́бахі.
Бэ́гна ’багна’ (Шат., Яшкін). Другасная форма слова багно́ (гл. ба́гна 1). Адносіны вакалізму, як у барса́ць: бэ́рсаць (гл.). Няма ніякай сувязі з чэш. behno (да чэш. змены bahno > behнo, гл. Цуржын, Studie, 51–52, карта IV).
Бэ́да аднаколка; двухколка’ (Нас.). Як і беда́ (гл.; там і літ-pa), з польск. bieda ’тс’ (< лац. biga). Але бэ́да, здаецца, адлюстроўвае палескую фанетыку (калі мець на ўвазе народна-этымалагічную сувязь з *běda ’бяда’).
Бэдня ’бочка’ (Кольб.). Запазычанне з польск. bednia ’тс’ (прасл. *bъdьnь). Усх.-слав. форма бо́дня (гл.; там і літ-ра).
Бэж, бэ́жавы. Рус. беж, бе́жевый. Новае запазычанне з франц. мовы (франц. beige ’тс’). Гл. Шанскі, 1, Б, 70.
Бэз ’бэз, Syringa vulgaris’ (Нас., Касп., Шат., БРС, Сцяшк. МГ, Гарэц., Янк. I, Кіс., Лысенка, ССП, Бесар., Бяльк.); бэз ’бузіна, Sambucus (nigra, racemosa) L.’ (Кіс., Яруш.), бэ́за (Нас., Гарэц., Кіс.), бе́заўе ’месца, якое зарасло бузіннікам’ (Яшкін). Укр. без, бе́зя ’тс’, рус. дыял. бе́за. З польск. bez ’тс’ (< прасл. *bъzъ; гл. Бернекер, 111; Слаўскі, 1, 30–31). Кюнэ, Poln., 44. Усх.-слав. форма — боз. Гл. яшчэ бэзг, бэзд, бэст. Можа, сюды і бэж ’язмін’ (Бяльк.).
Бэ́збаш ’вэрхал, гармідар’ (палес., КЭС). Ст.-укр. безбашный, безбаш (з XVII ст., Цімчанка), укр. бе́збеш ’без мэты, без парадку’. Здаецца, запазычанне з тур. мовы (магчыма, калька): да тур. baş ’галава’ (параўн. яшчэ başsiz ’безгаловы, безначальны, без кіраўніцтва, неабмеркаваны’). Гл. Краўчук, ЛБ, 8, 71–72 (там і прыклады з помнікаў).