Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Бэ́нбан ’частка малатарні, дзе круцяцца цапы ды абіваюцца снапы’ (КЭС, лаг.). З польск. bęben ’барабан; барабан у малатарні’ (аб польскім слове гл. Слаўскі, 1, 31).

Бэнка́рт ’байструк’ (Нас.). Гл. банка́рт.

Бэнсь ’пазашлюбнае дзіця’ (Сцяшк. МГ, Бяльк., Жд.), бэ́нься ’тс’ (Шат.). З польск. bęś ’тс’ (а гэта вытворнае ад bękart ’тс’, гл. Варш. сл., 1, 141). Да словаўтварэння параўн. польск. brytan: bryś > бел. бры́тан, брысь (гл.). Параўн. бансю́к. Падрабязна аб польскім слове гл. Брукнер, 23–24.

Бэнцаль ’байструк’ (Некр.). Бясспрэчна, з польск. bęcwal, bencwal ’дурань, пень, нехлямяжы’ (а гэта, магчыма, ад назвы каня Bucefal, гл. Варш. сл., 1, 141; Брукнер, 24).

Бэ́нцнуць ’ударыць рэзка, з сілай’ (Касп., Сцяц.), ’выцяць’ (Сцяшк. МГ), бэнц! ’выклічнік, які выражае хуткае падзенне або ўдар з гукам’ (Нас., Бяльк.); гук ад пляску, калі выцяць па мяккай рэчы’ (КЭС, лаг.). З польск. bęcną́ć, bęc (гукапераймальнае ўтварэнне, гл. Слаўскі, 1, 31).