Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Бяда́. Гл. бе́дны.

Бядзёлы ’моцны’ (Шат.). Метатэза з дзябёлы (гл.).

Бядро́ ’сцягно’. Рус. бедро́, укр. бедро́, польск. biodro, чэш. bedro, балг. бедро́, серб.-харв. бѐдро і г. д. Прасл. *bedro. Найбольш верагодным з’яўляецца параўнанне з лац. femen, femur ’тс’; Бернекер, 48; Слаўскі, 1, 33–34; Фасмер, 1, 143.

Бядры́нец ’расліна Pimpinella saxifraga L.’, рус. бедрене́ц, укр. бедринець, бедрець, бедренець і інш. (Макавецкі, Sł. botan., 269), польск. biedrzeniec, чэш. bedrník, bederník, bedernica (дыял.), серб.-харв. бѐдринац. Прасл., мабыць, *bedrьnьcь, да *bedro ’сцягно’ (расліна ўжываецца ў народнай медыцыне — павівальнай справе). Махэк₂, 50. Іншыя версіі ў Фасмера, 1, 142–143. Параўн. яшчэ Балейкі, SSlav., 5, 182–183. Лант (Language, 28, 128–133), спасылаючыся на ст.-слав. бедръно, зыходзіць з *bedrьnъ ’багаты’, якое адпавядае санскр. bhadraḥ ’удача, шчасце; спрыяльны’ (< і.-е. *bhed‑r‑).

Бязме́н. Рус. безме́н, укр. бе́змін, польск. bezmian. Няяснае слова. Хутчэй за ўсё запазычанне (з чув. або араб.- тур.). Агляд шматлікіх версій у Фасмера, 1, 144–145.

Бязо́дня ’бездань’, укр. безо́дня і г. д. Да бе́здань (гл.).

Бязу́ла ’гультай’ (Касп.), бязу́льны ’свавольны, гарэзлівы’ (БРС). Няяснае слова. Можа, да без і ул‑ (вуліца)? Параўн. рус. безу́ла і г. д.

Бязу́мінка ’тонкая дошка’. Гл. базу́манка.

Бязу́рны ’гарэзлівы’ (Касп.). Як і базу́рны (гл.), звязана з абазу́рыць.

Бязь ’гатунак тканіны’. Рус. бязь, укр. бязь. Запазычанне з тур.-араб. bäzz, азерб. bäz. Міклашыч, Türk. El., 1, 263, Nachtr., 1, 14; Міклашыч, 415; Фасмер, 1, 261; Шанскі, 1, Б, 248.