Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Бясе́да. Рус. бесе́да, укр. бе́сіда, польск. biesiada, чэш. beseda, ст.-слав. бесѣда, балг. бесе́да, серб.-харв. бѐсједа і г. д. Прасл. *besěda. Звычайна тлумачыцца як *bez‑ + *sěda ’сядзенне знадворку’ (дзе *bez‑ мае яшчэ старое значэнне ’знадворку, звонку’, параўн. ст.-інд. bahíṣ ’звонку’). Бернекер, 52–53; Праабражэнскі, 1, 25–26; Фасмер, 1, 160; Слаўскі, 1, 33.

Бяспе́ка, бяспе́чны. Укр. безпе́ка, безпе́чний, рус. беспе́чный, польск. bezpieczny, чэш. bezpečný і г. д. Да *bez‑ ’без’ і *pek‑ ’клапаціцца’. Гл. Шанскі, 1, Б, 104.