Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Бо ’таму што’. Ст.-рус. бо, рус. бо, укр. бо, чэш. (ст.) bo, славац. bo, польск. bo, серб.-харв. бо. Прасл. bo першапачаткова частка ўзмацняльная і пацвярджальная. Параўн. літ. ’тс’, гоц. ba, авест. і г. д. Славянскае bo, як лічаць, чаргуецца з ba (гл. ба2). Бернекер, 36; Траўтман, 22 і наст.; Фасмер, 1, 99; Махэк₂, 39; Слаўскі, 1, 24, 37–38; Брукнер, 9. Гл. яшчэ Шэвялоў, Prehistory, 117. Да сінтаксіса і гісторыі бо ў бел. мове гл. Баханькоў, Зб. Крапіве.

Боб. Рус. боб, укр. біб, польск. bób, чэш. bob, серб.-харв. бо̏б і г. д. Прасл. bobъ. Роднасныя формы: прус. babo, лац. faba. І.‑е. *bhab‑. Астатнія і.-е. формы стаяць фармальна значна далей (і тут няма пэўнасці): параўн. яшчэ грэч. φακός ’чачавіца’, ням. Bohne ’боб’. Думаюць таксама, што боб — слова «праеўрапейскай» культуры. Бернекер, 65; Траўтман, 23; Махэк, LP, II, 158; Махэк₂, 58; Слаўскі, 1, 40; Фасмер, 1, 180; Курыловіч, L’apophonie, 194 (тут адносна вакалізму). Ці сюды бо́бка ’зерне; гарошынка; шарык і да т. п.’?

Бо́бер ’божая кароўка’ (Інстр. лекс.). Параўн. укр. назвы: бабру́н, бабру́на, бабару́нка, бабри́ська, бобру́нка, бобору́нка, бобруни́ця і г. д., якія звычайна звязваюць з укр. дзеясловам ба́брати(ся) ’пэцкаць; вазіцца’ (Рудніцкі, 46; перад тым як паляцець, божая кароўка нібы доўга возіцца). Фанетычна немагчымая сувязь з бедр‑ ’божая кароўка’ (насуперак Махэк₂, 50, і Каламіец, Мовознавство, 1967 (3), 50–51). Паколькі сувязь з дзеясловам бабрати(ся) няпэўная (гл. Краўчук, ВЯ, 1968 (4), 124), то, магчыма, трэба зыходзіць з шырока вядомай асновы babr‑, bobr‑ і да т. п. (параўн. нават рум. buburúză ’божая кароўка’; падрабязней Краўчук, там жа). Параўн. яшчэ барбуха.

Бо́бік ’расліна Menyanthes trifoliata L.’ Гл. бабо́к.

Бо́брык1. Рус. бо́брик, укр. бо́брик. Гэты тэкстыльны тэрмін — вытворнае ад бабёр.

Бо́брык2 ’расліна Menyanthes trifoliata L.’ Гл. бабро́ўнік.

Бог. Рус. бог, укр. біг, польск. bóg, чэш. bůh, ст.-слав. богъ, балг. бог, серб.-харв. бо̑г і г. д. Прасл. *bogъ. Роднасныя словы перш за ўсё ў інда-іран. мовах: ст.-інд. bhágas ’той, хто абдорвае, дае даброты, уладыка’, ст.-іран. baɣa ’бог’, ст.-перс. baga‑ (ст.-інд. bhájati ’дае, дзеліць’, грэч. φαγεῖν ’есці’). Першапачатковае значэнне ’той, што надзяляе’. Параўн. ст.-інд. bhágaḥ ’багацце; шчасце’, ст.-іран. baɣa‑, baga‑ доля’. Версію аб запазычанні прасл. слова з іран. моў фанетычна давесці немагчыма (а толькі з культ.-гіст. меркаванняў). Бернекер, 67; Траўтман, 23; Праабражэнскі, 1, 33; Слаўскі, 1, 40; Машынскі, Pierw., 92; Фасмер, 1, 181–182. Гл. яшчэ Meriggi, ЗФЛ, VIII (1965), 43; Бенвяніст, Зб. Якабсону, 1, 202; Жукуа, Sprache, 11, 131 і наст. Падрабязна Трубачоў, Этимология, 1965, 25–31, які мяркуе, што пакуль няма даных, каб адказаць на пытанні, ці запазычана слав. bogъ з іранскага.

Бо́дзер храбры, бойкі’ (Нас.). Да прасл. bъdrъ. Гл. бадзёры.

Бо́дня ’бочачка з векам і замком’ (Шн., Выг. дыс.). Рус. бо́дня, укр. бо́дня, польск. bednia, чэш. bedna, серб.-харв. ба̑дањ, ба́дња і г. д. Слав. *bъdьnь < герм. моў (с.-н.-ням. bodene, ст.-в.-ням. butîn, ням. Bütte, а гэта з лац. butina, грэч. βυτίνη). Бернекер, 106; Фасмер, 1, 184; Слаўскі, 1, 29. Параўн. бэ́дня.

Бо́дры ’горды, жвавы’ (Бяльк.). Да прасл. bъdrъ. Гл. бадзёры.

Бо́жы по́яс ’вясёлка’ (брасл., ДАБМ, 901–902, карта № 312). Гэта назва, бясспрэчна, калька адпаведных балтыйскіх слоў. Параўн. літ. diẽvo júosta, лат. dievą josta ’вясёлка’ (літаральна ’божы пояс’). Гл. Непакупны, Baltistica, V (1), 1969, 69–76 (там і карты, і этнаграфічны каментарый).