Бос ’гаспадар, патрон’. Рус. босс, укр. босс. Новае запазычанне з англ. boss ’тс’ (а гэта з гал. baas ’тс’). Гл. Шанскі, 1, Б, 176.
Бо́скі ’боскі; божы’ (БРС, Шат.). Зыходзячы з формы, запазычанне з польск. boski ’тс’ (< bożski).
Бо́сы. Рус. босо́й, укр. бо́сий, ст.-рус. босъ, польск. bosy, чэш. bosý, балг. бос, серб.-харв. бо̑с і г. д. Прасл. bosъ ’босы’, і.-е. *bhosos ’голы, босы’. Параўн. літ. bãsas, лат. bass, ст.-в.-ням. bar ’голы’ (< *baza‑ < *basa‑), ням. barfuß ’басаногі’, арм. bok‘ ’босы’. Праабражэнскі, 1, 39; Фасмер, 1, 199; Слаўскі, 1, 39; Траўтман, 28.