Бэ́бахі ’ўнутранасці, жывот, вантробы, кішкі’, пераносна ’рознае адзенне, бялізна, падушкі і г. д.’ (БРС, Байк. і Некр., Бір. Дзярж., Янк. БП, Мат. Гродз., Інстр. I, Сцяшк. МГ, Бесар.). Таксама ў форме бэ́бухі (Нас., Касп., Бяльк.) і ў адз. ліку бэ́бах, бэбух. Мабыць, гукапераймальнае, як і бабухі́ (гл.). Параўн. укр. бе́бехи ’тс’, рус. дыял. бе́бехи, польск. bebechy, укр. бебе́хнути ’ўпасці (з шумам)’ і г. д. Гл. Ільінскі, РФВ, 62, 237; Слаўскі, 1, 29; Рудніцкі, 95. Сюды ж, здаецца, і дзеяслоў бэ́бушыць (Нас.) ’моцна біць’. Кюнэ (Poln., 44) думае пра запазычанне ўсх.-слав. слоў з польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)