Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні

Ба́вал ’буйвал, тур, дзікі вол, Bubalus’ (Нас.). Укр. (зах. дыял.) ба́віл (ст.-укр. баволій, прымет.). Запазычанне з польск. bawół ’тс’ (аб паходжанні польск. слова гл. Брукнер, 18; Слаўскі, 1, 28; Махэк₂, 78; Кюнэ, Poln., 44).

Ба́ваўна ’бавоўна’ (Гарэц.), ’баваўняная папера, вата’ (Нас.). Ст.-бел. баволна ’баваўняная папера’ (Нас., Гіст. лекс., 115; націск быў на першым складзе, параўн. Бярында, 12: бума́га: ба́волна, папѣръ, а́лбо всѧкая мѧккота). Ва ўкр. слоўніках (старых) з такім жа націскам: ба́вовна, ба́волна, ба́вуна, ба́вина, ба́вна, ба́вовник, ба́вільник. Параўн. і паўд.-рус. ба́вольник. Гэта сведчыць аб першапачатковым запазычанні з чэш. bavlna (< ням. Baumwolle), а не з польск. bawełna. Падрабязней гл. Краўчук, УМШ, 10, 60. Параўн. таксама бавоўна, бавэл, бавэлна. Гл. яшчэ Рудніцкі, 47. Аб чэшскім уплыве на ўсх.-слав. мовы ў XIV–XV стст. гл. Мацурэк, Зб. Вольману, 42–63. Сюды ж і гаплалагічнае ба́ўна (< ба́ваўна) ’вата’ (Гарэц.).

Баво́ўнаКасп.: ’бавоўна, вата’). Укр. баво́вна. Запазычанне з польск. bawełna (а гэта не з ням., як лічылі раней, а з чэш. bavlna, гл. Клеменсевіч, II, 145) з заменай ‑eł на ‑ol (паводле ўсх.-слав. фанетыкі або пад уплывам слова воўна ’шэрсць’). Цімчанка, 45, 47; Шалудзька, Нім., 21; Бернекер, 46; Фасмер, 1, 101; Слаўскі, 1, 28; Махэк₂, 48; Рыхардт, Poln., 34; Кюнэ, Poln., 44.

Ба́вэл ’баваўняная або шарсцяная пража’ (Влад.). Трансфармацыя (дзякуючы націску на першым складзе) слова а́вэлна (параўн. ба́ваўна). Параўн. і трансфармаваныя ўкр. ба́вуна, ба́вина, ба́вна. Гл. бавэ́лна.

Бавэ́лна ’баваўняная папера, вата, бавоўна, тканіна’ (Нас., Мал.), ’шарсцяныя ніткі’ (Касп.; Карскі, Труды, 476, дарэмна сумняваецца ў гэтым значэнні слова, прапануючы ’баваўняныя ніткі’, параўн. ба́вэл). Укр. дыял. баве́лна. Непасрэднае запазычанне з польск. bawełna ’тс’, з захаваннем польскай фанетыкі. Параўн. ба́ваўна, бавоўна.

Ба́віцца1 ’бавіцца, марудзіць, затрымлівацца; забаўляцца’, сюды ж ба́віць (Шат., Касп., Бяльк., Нас., Выг. дыс.), баві́цца ’праводзіць час без справы’ (Бір. Дзярж.). Ст.-бел. бавити ’затрымліваць’, ’марудзіць’ (Нас. гіст.; параўн. Бярында, 101: продо́лжую, ба́влю). Прасл. baviti (ст.-рус. бавити, рус. ба́вить, укр. ба́вити ’забаўляць’, польск. bawić, чэш. baviti, балг. ба́вя ’забаўляю’ і г. д.) — стары каўзатыў да byti (гл. быць). Гл. Траўтман, 40–42; Фасмер, 1, 101, 260; Слаўскі, 1, 28; Бернекер, 46–47. Прасл. byti: baviti, магчыма, першапачаткова земляробскі тэрмін, параўн. Гірт, Gram., I, 82. Адносна вакалізма ў *baviti параўн. Курыловіч, L’apophonie, 325. Сюды ба́ўны ’марудны’ (Гарэц.), ба́ўна ’марудна’ (Др.-Падб., Гарэц.). Параўн. і ўкр. (букавін.) ба́вно ’паволі’, якое, аднак, Жылко (Нариси, 234) лічыць старым усх.-слав. прыслоўем.

Ба́віцца2 ’займацца чым-небудзь’ (Нас.). Гэта значэнне ўжо ў ст.-бел. мове (гл. Нас. гіст.; Бярында, 17, 21, 33, 59 і наст.). Ст.-польск. bawić займацца чым-небудзь’, серб.-харв. ба̏вити се ’тс’. Відаць, у беларускай мове гэта запазычанне з польскай.