Баво́ўна (у Касп.: ’бавоўна, вата’). Укр. баво́вна. Запазычанне з польск. bawełna (а гэта не з ням., як лічылі раней, а з чэш. bavlna, гл. Клеменсевіч, II, 145) з заменай ‑eł на ‑ol (паводле ўсх.-слав. фанетыкі або пад уплывам слова воўна ’шэрсць’). Цімчанка, 45, 47; Шалудзька, Нім., 21; Бернекер, 46; Фасмер, 1, 101; Слаўскі, 1, 28; Махэк₂, 48; Рыхардт, Poln., 34; Кюнэ, Poln., 44.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)