Барта ’тапор’, таксама барда (ст.-бел., гл. Гіст. лекс., 115; Чартко, Дасл. (Гродна), 54; Булыка, Запазыч., 38). Ст.-укр. барта (XVI ст.) ’від шырокай сякеры’. З польск. barta (таксама barda) ’тс’ < с.-в.-ням. barte (гл. Фасмер, ZfslPh, 28, 117). Але, магчыма, запазычанне і непасрэдна з ням. мовы (гл. Чартко, там жа). Сюды адносіцца і бел. барда́ тупая сякера’ (Касп.) з другасным націскам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)