Баро́цца ’борацца’. Рус. боро́ться, укр. боро́тися, ст.-польск. (дыял.) bróć się, в.-луж. wobróćso, н.-луж. wobrojś ’абараняцца’, ст.-слав. брати борѭ, балг. бо́ря се. Параўн. далей серб.-харв. бо̀рити се, славац. boriť sa ’змагацца’. Прасл. borti, borʼǫ () ’тс’. Параўн. літ. bárti ’лаяць, сварыцца’, лат. bar̃t (да балта-слав. формы гл. Траўтман, 27), ст.-ісл. beria ’біць’, beriask ’змагацца’, ст.-в.-ням. berjan ’біць’, лац. ferīre ’біць, сячы, калоць’. І.‑е. *bher‑: *bhor‑ ’біць, калоць, змагацца і да т. п.’ Бернекер, 76; Праабражэнскі, 1, 38; Фасмер, 1, 197; Брукнер, 36; БЕР, 1, 69. Сюды і бел. баро́цца ’бадацца’ (Сцяц., Клім., Інстр. III, Арх. Бяльк., слонім.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)