Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Сыро́к ’рыба пелядзь, Coregonus peled (Gmelin)’ (ЭПБ; віц., Грач.), параўн. рус. сыро́к ’тс’, ’від ласося’. Відаць, з рускай мовы; назва распаўсюджана пераважна ў Сібіры і выводзіцца з ханты-мансійск. sărəx, sorəx ’Coregonus vimba’ (Фасмер, 3, 820; Анікін, 517).

Сыро́мля ’сырасць’ (Нар. Гом.), ’сырое, мокрае (дрэва, сена, салома)’ (глуск., Янк. Мат.), ’сырыя дровы’ (Ян.), ’сырая, недагатаваная страва’ (Янк. 3.). Укр. палес. сиро́мля ’сырызна, нешта сырое’. Утворана ад сыры (гл.) па тыпу сухомля, сухмель, гл. сухмень.

Сыро́шнік ’урочнік, Carlina vulgaris L.’ (Касп.). Ад урочнік, першапачаткова, відаць, *сурочнік ад сурокі (гл.), збліжанае да сыры, гл.

Сырць ’рыба Vimba vimba L.’ (“сырть или рибец — меньше леща”, маг., Дэмб. 2). Рус. сырть ’тс’, польск. syrt ’тс’. Відаць, не можа разглядацца асобна ад цырта ’тс’ (гл.), параўн. польск. certa ’тс’, якое Брукнер (59) выводзіць з ням. Zärthe ’від рыбы’. Атаясамленне рус. сырть з сырок (гл.) ’від ласося’ (Фасмер, 3, 820), паводле Анікіна (517), не мае падстаў.

Сыры́ ’вільготны’, ’невараны; недавараны, недасмажаны, недапечаны’, ’неканчаткова выраблены’, ’нязвараны, няспеламу’: сырое яйцо (Федар. 4, Сержп. Прымхі), ’сыры, мокры’, ’згатаваны’: сырэ молоко не пʼе (ТС), ’нябелены (пра ніткі, палатно)’ (Уладз.), сыры́й ’сыры, мокры, згатаваны’ (Бяльк.), сырэ́й ’тс’ (драг., Ск. нар. мовы). Укр. сирі́й, рус. сыро́й, стараж.-рус. сыръ ’сыры, вільготны’; ’малады, зялёны, няспелы’: ꙗблъко сыро, каш. sëri ’вільготны, мокры, падмоклы’, в.-луж., н.-луж. syrý, ’мокры, негатаваны, неапрацаваны, вільготны’, чэш. syrý ’вільготны, халодны’, ст.-слав. сыръ ’мокры, вільготны’. Прасл. *syrъ(jь) ’сыры, вільготны; звараны’, роднаснае літ. sū́ras ’салёны’, лат. sũrs ’салёны, горкі, даўкі’, ст.-дац. súrr ’сыры, напаўгнілы’, швед. sur ved ’сырое дрэва’, ст.-в.-ням. sûr ’кіслы’; да і.-е. *sū‑ro/*sou‑ro ’кіслы, даўкі’, гл. Траўтман, 293–294; Фрэнкель, 944; Фасмер, 3, 819; Махэк₂, 600; Шустар-Шэўц, 1402–1403; SEK, 4, 265; Бязлай, 3, 343; ЕСУМ, 5, 241–242. Гл. таксама сыравы, сыровы, суровы, сыр.

Сыры́зна ’садавіна, агародніна; зелень, што ўжываецца ў ежу’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ; ашм., Станк.; Гарэц., Др.-Падб.), ’няспелыя плады’ (Мядзв., Гарэц., Жд. 2, Мал., Сл. рэг. лекс.), сыраві́зна ’ўсялякая зелень, што ўжываецца ў ежу’, ’вільготнасць’, ’недагатаванае’ (Нас.), ’садавіна, агародніна’, ’суровае палатно’ (Сл. ПЗБ), сыры́зніна ’нябеленае палатно’ (Мат. Гом.). Суфіксальныя дэрываты ад сыры, сыравы (гл.), суф. ‑ызн‑а характэрны для называння прадметаў па пэўнай прыкмеце (Сцяцко, Афікс. наз., 103, 138). Малаверагодны ўплыў польск. surowizna ’садавіна, гародніна’, як мяркуюць аўтары Сл. ПЗБ адносна сыравізна ’тс’.

Сырыне́ць ’надакучаць’: мне сырынея гэту яду варыць (Сцяшк. Сл.). Няясна.

Сыры́нішча (сыры́нішчо) ’садавіна (у супрацьлегласць варыву)’ (Сцяц. Сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад сыры (гл.), магчыма, ад прамежкавай формы сырына ’нешта сырое, негаданае’.

Сыры́ца ’сырамяць; свежая, саматужна вырабленая скура’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Пятк. 1, Шат., Маш., Жд. 2; Мат. Гом., ТС, ЛА, 4), ’неабпаленая цэгла’ (Сл. ПЗБ), ’сырая зямля’ (Кліх, Федар. 4), ’сырая пшаніца’ (Кліх, Федар. 6), сюды ж з іншай суфіксацыяй сырэ́ц ’нявырабленая скура, сырамяць’ (Арх. Вяр., Сцяшк., Варл., Гарэц., ТС, ЛА, 4, Сл. ПЗБ), ’неабпаленая цэгла’ (Касп., Сл. ПЗБ, Гарэц.), сыроўка ’тс’ (Сл. ПЗБ, ТС). Вытворныя ад сыры (гл.) з суф. ‑ыц‑а; паводле Сцяцко (Афікс. наз., 110), у сучаснай мове рэдкае ўтварэнне пры больш прадуктыўных тыпах на ‑эц і ‑оўк‑а (там жа, 102, 170).

Сыса́к ’цяля, якое яшчэ ссе цыцку’ (Сцяшк. Сл.; беласт., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад сысаць, ссаць. Няясныя адносіны да польск. дыял. sisiak ’конік (у дзіцячай мове)’, каш. sisk ’малады конік, жарабя (пяшчотная назва)’, якія Борысь (SEK, 3, 272) узводзіць да падзыўных слоў si!sis!, параўн. сі́-і-і.