Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Стальма́х і стэ́льмах ‘майстар, які робіць калёсы, сані’ (ТСБМ, Нас., Касп., Варл., Байк. і Некр., Жд. 2, Сл. ПЗБ), стэ́льмах, штэ́льмах ‘тс’ (Маслен.), сто́льмах ‘сталяр’ (Жд. 2), стальма́к (Гарэц.). Праз польск. stelmach, stalmach, sztalmach ‘тс’ з ням. Stellmacher ‘майстар, які робіць экіпажы’; гл. Карскі, Белорусы, 157; Кюнэ, Poln., 99; аб польскім слове гл. Брукнер, 512. Ст.-бел. стельмахъ (стальмахъ, сталмахъ, столмахь) ‘стальмах’ з ст.-польск. stellmach, stalmach (Булыка, Лекс. запазыч., 89). Сюды ж стальма́шня ‘майстэрня, дзе робяць вазы, сані, прылады для вупражы’ (Сцяшк., Янк. 1).

Ста́льнік ‘стальніц ваўчук, Ononis L.’ (Кіс.); у гаворках ужываецца назва ваўчук, ваўчуга. З рус. ста́льник ‘тс’, укр. стальник ‘тс’. Няясна; гл. ЕСУМ, 5, 394.

Стальні́ца ‘верхняя дошка, крышка стала’ (ТСБМ, Янк. 1), ‘дошчачка, на якой рэжуць сала, мяса, крышаць капусту і інш.’ (Сл. ПЗБ), ‘дошка столі’ (Янк. 1), стольні́ца ‘шуфляда ў стале’ (ТС), столны́ця, столнэ́ца ‘паверхня стала’, ‘шуфляда ў стале’, ‘дошчачка, на якой рэжуць гародніну, мяса’ (Сл. Брэс.). Дэрыват ад прым. *стольны < стол з суф. ‑іц(а).

Сталю́га ‘прыстасаванне для распілоўкі бярвёнаў на дошкі; высокія козлы’, ‘сталярны варштат’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Касп., Бяльк., Сцяшк., Жд. 3, Сл. ПЗБ, Некр., Ян., Выг., Бір. Дзярж., Сцяцко Сл.), ‘мальберт’ (Гарэц.), ‘бандарскі станок, на якім апрацоўваюць стругам абручы, клёпкі’ (Янк. 1, Гарэц.; рагач., Арх. ГУ), столю́га, штолю́га ‘станок для апрацоўкі клёпак’ (ТС), сталю́жкі ‘козлы’ (Скарбы), сталю́гі ‘падмосткі пад стог’ (талач., ДАБМ, камент., 877). З польск. staluga, sztaluga ‘драўляная падстаўка, штатыў, козлы і пад.’, што з ням. Stellage ‘рыштаванні; стэлаж’ з прыстасаваннем суфікса па тыпу żegluga ‘суднаходства’ (Брукнер, 512–513). Гл. Кюнэ, Poln., 99; Нававейскі, Zapożyczenia, 105, 171. Ст.-бел. сталюга, столюга (XVII ст.) з ст.-польск. staluga (Булыка, Лекс. запазыч., 193).

Сталя́р ‘спецыяліст па тонкай апрацоўцы драўніны’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Байк. і Некр., Сцяшк., Сл. ПЗБ), сто́ляр ‘тс’ (Байк. і Некр., Бяльк., Сцяшк.), ст.-бел. столяръ ‘тс’; сюды ж сталя́рскі, сталя́рства (ТСБМ, Шат.). Укр. сто́ляр, рус. столя́р, разм. сто́ляр. З польск. stolarz ‘тс’, якое ўтворана ад stół ‘стол’ і калькуе ням. Tischler ‘тс’ ад ням. Tisch ‘стол’; гл. Фасмер, 3, 766 з літ-рай; Брукнер, 517. Карскі (1, 414) непасрэдным запазычаннем з польскай лічыць формы з націскам на першым складзе.

Стамаўка́ ‘вертыкальна’ (лід., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. дыял. ста́млять ‘вертыкальна’, паўн.-рус. стамико́м ‘строма, стаўма’, стами́к ‘вертыкаль; апорны брус’, ‘стромая гара’, першапачаткова *stamъ, роднаснае літ. stomuõ ‘постаць, рост’, лат. stãmenis ‘тулава’, ц.-слав. устаменити ‘паставіць’, лац. stāmen ‘аснова ставаў’, гоц. stōma ‘фундамент; падножжа’; далей звязана з стаць, стаяць; гл. Траўтман, 282; Фасмер, 3, 745.

Стамбо́ль ‘гатунак табаку’ (Янк. 3.). Янкоўскі (там жа, 124) мяркуе, што назва можа быць звязана з назвай Стамбул. Няпэўна; але параўн. наступнае слова.

Стамбу́лка ‘турэцкая люлька з доўгім цыбуком’ (Нас.), ‘палка (для апоры пры хадзьбе); указка’ (Нас., Шпіл.). Параўн. польск. stambułka ‘турэцкая люлька’, ‘пукатая бутэлечка’, рус. стамбу́лка ‘турэцкая люлька’. Вытворнае ад Стамбул; назва горада паходзіць з новагрэч. Στημπόλι ад выразу εἰς τήν Πόλιν ‘у горад’, г. зн. Канстанцінопаль. Гл. Фасмер, 3, 744 з літ-рай. На падставе прызнака ‘доўгі’ ўтвораны стамбо́ль ‘мужчына высокага росту’ (слонім., Сл. рэг. лекс.), стамбулі́кі ‘кветкі на высокай сцябліне’ (Арх. Федар.), што не выключае ўплыву літ. stámbas ‘кветканоснае сцябло’, параўн. стамбы́ ‘кветаносныя сцяблы’ (Сл. ПЗБ).

Стаме́ска ‘сталярская прылада з пляскатым тонкім долатам’ (ТСБМ, Сцяшк., Бяльк.), стама́йза ‘тс’ (Сл. Брэс.), штама́йза ‘тс’ (Скарбы). Рус. стаме́ска, стаме́зка ‘тс’. Запазычанне з н.-ням. stemmîzṇ або нова-в.-ням. Stemmeisen ‘долата’; гл. Фасмер, 3, 744 з літ-рай. Для стаме́ска магчыма рускае пасрэдніцтва; стама́йза, штамайза, відаць, непасрэдна з нова-в.-ням.

Стан1 ‘фігура, постаць чалавека’, ‘месца стаянкі, часовага пасялення’, ‘войска, адзін з ваюючых бакоў’, ‘саслоў’е, сацыяльны слой’, ‘машына ці сістэма машын’, ‘прыстасаванне’, ‘поўны камплект, набор чаго-небудзь (стан калёс)’, ‘становішча’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр., Касп., Сл. ПЗБ, Варл.), ‘талія’ (Ласт., Байк. і Некр., Касп., ТС), ‘вымераны кавалак палатна на сарочку’ (Касп.), ‘верхняя частка кашулі, сукенкі’ (Ян.), ‘фігура, постаць’ (Федар. 4), ‘сямейнае або грамадскае становішча’ (Варл.), ‘такарны станок’ (Нік., Оч.), ‘стаянка, шалаш’ (ТС), ст.-бел. станъ ‘фігура’ (Альтбаўэр), ‘адміністрацыйная адзінка’, ‘саслоўе’, ‘становішча’, ‘шлюб’, ‘ваенны лагер’ (Сташайтэне, Абстр. лекс., 71–72). Параўн. укр. стан ‘тулава; становішча, стан’, рус. стан ‘лагер, месца стаянкі’, ‘тулава, постаць чалавека’, рус.-ц.-слав. станъ ‘лагер, стаянка’, польск. stan ‘становішча, знаходжанне; чын; штат; талія’, в.-луж., н.-луж. stan ‘палатка’, чэш., славац. stan ‘шацёр, палатка’, серб.-харв. ста̑н ‘жыллё; стаў (ткацкі)’, ‘стаўка (у войску)’, славен. stȃn ‘жыллё; будова; загон; тулава; становішча’, балг., макед. стан ‘лагер; загон; постаць’, ст.-слав. станъ ‘лагер, стан’. Прасл. *stanъ ‘стан, становішча; месца знаходжання, стаянка’ — дэрыват з суф. ‑nъ ад прасл. *stati ‘стаць’ (Слаўскі, SP, 1, 115; Махэк₂, 574; Шустар-Шэўц, 1354; Борысь, 574). Роднасныя: літ. stónas ‘становішча’ (Фасмер, 3, 745: ставіць пытанне аб запазычанні з славянскага), ст.-інд. sthā́nam ‘месца; месца знаходжання’, грэч. δύστηνος; ‘той, хто знаходзіцца ў благім становішчы’, ст.-в.-ням. stân, stèn ‘стаяць’. Параўн. яшчэ асец. astœw ‘паясніца, талія’. Гл. Фасмер, 3, 745, з літ-рай; гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1354; ЕСУМ, 5, 394–395.

Стан2 ‘сузор’е Млечны шлях’ (Ласт., Стан.). Да стан1 са значэннем ‘войска, вайсковы лагер’, параўн. “Млечную дарогу называюць Вайсковым Станам” (Спадчына, 1990, 4, 41).

Стан3 ‘стан (дзеяслова)’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр.). Відаць, самастойнае ўтварэнне на базе стан1 ‘становішча’, параўн. рус. залог ‘тс’, польск. strona ‘тс’.