Стальма́х і стэ́льмах ‘майстар, які робіць калёсы, сані’ (ТСБМ, Нас., Касп., Варл., Байк. і Некр., Жд. 2, Сл. ПЗБ), стэ́льмах, штэ́льмах ‘тс’ (Маслен.), сто́льмах ‘сталяр’ (Жд. 2), стальма́к (Гарэц.). Праз польск. stelmach, stalmach, sztalmach ‘тс’ з ням. Stellmacher ‘майстар, які робіць экіпажы’; гл. Карскі, Белорусы, 157; Кюнэ, Poln., 99; аб польскім слове гл. Брукнер, 512. Ст.-бел. стельмахъ (стальмахъ, сталмахъ, столмахь) ‘стальмах’ з ст.-польск. stellmach, stalmach (Булыка, Лекс. запазыч., 89). Сюды ж стальма́шня ‘майстэрня, дзе робяць вазы, сані, прылады для вупражы’ (Сцяшк., Янк. 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)