Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Анцы́пар ’д’ябал’ (Касп.). Магчыма, кантамінацыя анціхрыст (гл. антыхрыст), люцыпар (Люцыфер), Анісіфар (Онисифоръ — Успенскі, Труды знак., 5, 487), а магчыма, і назвы зоркі на захадзе Antifer, улічваючы, што Люцыфер — старая назва Венеры (ССРЛЯ), назва зоркі тлумачыцца як лац. слова паводле ўзору Люцыфер.

Анчу́тка ’д’ябал’ (Мядзв.). Рус. дыял. анчута (СРНГ), анчут. Табуістычная замена назвы д’ябла анчыхрыст у кантамінацыі з уласным імем Анісіфар (Успенскі, Труды знак., 5, 487). Версію аб балтыйскім паходжанні слова гл. Тапароў, Baltistica, IX (1), 29 і наст., Талстой, Материалы Всесоюзного симпозиума по вторичным моделирующим системам I (5), Тарту, 1974, 31. Краўчук (вусн. паведамл.) лічыць, што зыходным з’яўляецца форма анчут < анчи‑юд (параўн. пск. анчию́д; Пск. сл., 1, 66): анчи‑ (анти‑) + юд (Иуда). Параўн. анцію́д(а).

Анэ́гды ’на днях’ (Касп.). З польск. onegdy (Мар. дыс., 63), утворанага тым жа шляхам, што анагдысь і інш. (Брукнер, 379).

Анэ́ма ’клісцір’, (пераносна) ’пакаранне розгамі’ (Нас.). Польск. enema ’клісцір’. З грэч. ἐνίημα ’уліванне’, магчыма, праз польск. пасрэдніцтва. Слушкевіч, Зб. Курыловічу, 283.

Анялі́сты ’евангеліст’ (Мал.). Кантамінацыя евангеліст і анёл паводле мадэлі арганісты і інш.