Анчу́тка ’д’ябал’ (Мядзв.). Рус. дыял. анчута (СРНГ), анчут. Табуістычная замена назвы д’ябла анчыхрыст у кантамінацыі з уласным імем Анісіфар (Успенскі, Труды знак., 5, 487). Версію аб балтыйскім паходжанні слова гл. Тапароў, Baltistica, IX (1), 29 і наст., Талстой, Материалы Всесоюзного симпозиума по вторичным моделирующим системам I (5), Тарту, 1974, 31. Краўчук (вусн. паведамл.) лічыць, што зыходным з’яўляецца форма анчут < анчи‑юд (параўн. пск. анчию́д; Пск. сл., 1, 66): анчи‑ (анти‑) + юд (Иуда). Параўн. анцію́д(а).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)