Акраво́к ’абрэзак’ (Бяльк., БРС, Гарэц., Касп., Шат.), акравак ’абрэзак ад сукна’ (Некр.), окравок ’парваная палоска лыка’ (Нік.), акраўка ’абрэзак’ (Янк. I), акрайіц (КЭС), акравень (Касп.), окравок (КТС) да краіць (гл.).
Акрамо́сак ’шматок крамнай матэрыі’ (Бяльк.), ’шмат, абрэзак’ (Касп.), акрамоссе (Касп.), акрамёскі (КЭС, Багд.) да крамсаць (гл.).
Акрамя́ ’апрача’ (Касп.), акром ’тс’ (Нас.) < рус. окромя ’тс’ (Мартынаў, SlW, 69).
Акро́мак ’луста хлеба’ (Касп.) да кром (гл.).
Акро́пна ’жудасна’ (Бяльк., Гарэц.), акропнасць (Касп.), акропны ’моцны, жудасны’ (Нас.) < польск. okropny ’жудасны’.
Акру́таць ’даглядаць жывёлу’ (Інстр. III). Відаць, да круціць (гл.). Ці, можа, звязана паходжаннем з літ. krutė́ti ’рухацца, працаваць, гаспадарыць’ (Міхневіч, вусн. паведамл.).
Акрыя́ць ’аджыць, паправіцца’, оклыгать ’тс’ (Нік.), акрыяты ’тс’ (Клім.), ст.-бел. окреять (1479) (Нас. гіст.). Слова праславянскае. Параўн. укр. окріяти, чэш. okřati, славац. okriať, серб.-харв. ока̀рјати (< *okrjati) (Бернекер, 1, 613). Параўн. таксама Супрун, Веснік БДУ, 1, 2, 70. Гл. крыяць.
Аксамі́т, ст.-бел. аксамитъ (1486) (Нас. гіст.), аксамитка ’галаўны ўбор нарачонай’ (Касп.), аксаміткі ’Tagetes’ (БРС, БелСЭ), аксамітка ’Amaranthus’ (Кіс., БелСЭ), аксамит (Дабр.), укр. аксамит, оксамит, ст.-рус. оксамитъ. Запазычанне з грэч. ἐξάμιτος (Фасмер, Этюды, 27).
Аксіё́ма (БРС). Новае запазычанне з рус. аксиома (Kpyкоўскі, Уплыў, 89), якое з лац. axioma (XVIII ст.) (Шанскі, 1, А, 67).
Аксны́ ’восці ячменю’ (Мат. Гродз., Сцяшк. МГ). Параўн. оксці ’прылада, якой колюць рыбу ў вадзе, восці’ (Сцяшк. МГ), акснэ, асны, асценцы ’адросткі пер’яў’. Арашонкава і інш. (Весці АН БССР, 1971, 1, 90) супастаўляюць з літ. akstìs, ãkstinas ’шып, асцюк’, адзначаючы распаўсюджанасць пералічаных назваў адросткаў пер’яў толькі на паўднёвым захадзе. Усе формы з тыповым балтыйскім устаўным к запазычаны з літоўскага (параўн. Фрэнкель, 5–6).