Аксны́ ’восці ячменю’ (Мат. Гродз., Сцяшк. МГ). Параўн. оксці ’прылада, якой колюць рыбу ў вадзе, восці’ (Сцяшк. МГ), акснэ, асны, асценцы ’адросткі пер’яў’. Арашонкава і інш. (Весці АН БССР, 1971, 1, 90) супастаўляюць з літ. akstìs, ãkstinas ’шып, асцюк’, адзначаючы распаўсюджанасць пералічаных назваў адросткаў пер’яў толькі на паўднёвым захадзе. Усе формы з тыповым балтыйскім устаўным к запазычаны з літоўскага (параўн. Фрэнкель, 5–6).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)