Акраба́т (БРС). Новае запазычанне з рускай мовы (гл. Крукоўскі, Уплыў, 80), дзе з французскай (XVIII ст.). Франц. acrobate < ст.-грэч. ἀκροβάτης ’канатаходзец’. Шанскі, 1, А, 65.
Акраво́к ’абрэзак’ (Бяльк., БРС, Гарэц., Касп., Шат.), акравак ’абрэзак ад сукна’ (Некр.), окравок ’парваная палоска лыка’ (Нік.), акраўка ’абрэзак’ (Янк. I), акрайіц (КЭС), акравень (Касп.), окравок (КТС) да краіць (гл.).
Акрамо́сак ’шматок крамнай матэрыі’ (Бяльк.), ’шмат, абрэзак’ (Касп.), акрамоссе (Касп.), акрамёскі (КЭС, Багд.) да крамсаць (гл.).
Акрамя́ ’апрача’ (Касп.), акром ’тс’ (Нас.) < рус. окромя ’тс’ (Мартынаў, SlW, 69).
Акро́мак ’луста хлеба’ (Касп.) да кром (гл.).
Акро́пна ’жудасна’ (Бяльк., Гарэц.), акропнасць (Касп.), акропны ’моцны, жудасны’ (Нас.) < польск. okropny ’жудасны’.
Акру́таць ’даглядаць жывёлу’ (Інстр. III). Відаць, да круціць (гл.). Ці, можа, звязана паходжаннем з літ. krutė́ti ’рухацца, працаваць, гаспадарыць’ (Міхневіч, вусн. паведамл.).
Акрыя́ць ’аджыць, паправіцца’, оклыгать ’тс’ (Нік.), акрыяты ’тс’ (Клім.), ст.-бел. окреять (1479) (Нас. гіст.). Слова праславянскае. Параўн. укр. окріяти, чэш. okřati, славац. okriať, серб.-харв. ока̀рјати (< *okrjati) (Бернекер, 1, 613). Параўн. таксама Супрун, Веснік БДУ, 1, 2, 70. Гл. крыяць.