Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Акі́дацца ’апрануцца’ (Жд.) > калька з літ. apsimèsti ’тс’ (< apmèsti ’акідаць’) (Чэкман, Baltistica, VIII (2), 1972, 152).

Акі́даць ’пакідаць у забыцці’ (Нас.), акідацца ’зняважаць, нападаць’ (Нас.) да кідаць (гл.).

Акі́лзаць ’закілзаць’ (КЭС, КТС) < польск. okiełzać ’тс’. Гл. закілзаць.

Акія́н (БРС, Шат., КТС), ст.-бел. окиянъ, океянъ (кан. XV ст.) (Булыка, Запазыч.), ст.-рус. океанъ, ст.-слав. океанъ < ст.-грэч. ὠκεανός ’тс’. Гл. Фасмер, Этюды, 133.