Акцы́з (Нас.), акцызнік (БРС, Шат., Нас.) запазычана з рускай мовы. Рус. акциз < франц. accise (XVIII ст.) узыходзіць да лац. accisum (да accidere ’падсякаць’) (Шанскі, 1, А, 71–72).
А́кцыя ’прыгода’ (Нас., Байк.), ст.-бел. акция ’акцыя, дзеянне’ (пач. XVII ст.) (Булыка, Запазыч.), польск. akcja (Кюнэ, Poln., 39), якое ў сваю чаргу з лац. actio.