Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

*Страпе́ц, стропэ́ц ‘укладка з дзесяці снапоў, мэндлік, бабка’ (Сл. Брэс., Выг.). Дэрыват ад строп (гл.) з суф. ‑ец; перанос па падабенстве, параўн.: девять снопів поставлять, а дэсетого на шепку, то будэ стропэц. Гл. Выгонная, БЛ, 6, 63–64. Няясныя адносіны да страпе́ц ‘памылка, якая з’яўляецца вынікам неабдуманасці (і праз гэта чалавек трапляе ў кепскі, безвыходны стан)’: пыпаласьу страпец (Бяльк.). Адпавядае рус. разм. кры́шка ‘канец, капец’?

Страпі́лы мн. л. ‘кроквы’ (Бяльк.), стропі́ло ‘тс’ (Шушк.), страпі́ліны ‘тс’ (Ян.). З рус. стропи́ло, мн. л. стропи́ла ‘тс’, якое да строп, гл. (Фасмер, 3, 781).

Страпкі ‘завязкі ў фартуху’ (малар., Помнікі гіст. і культ., 1971, 3, 42), стрэпкі́ ‘махры’, ‘ніткі, пакінутыя на канцы палатна пры датыканні’ (ТС). Параўн. укр. стрі́пки ‘махры’, стра́пки ‘лахманы, рыззё’, польск. strzępek ‘махор; нітка, што тырчыць з тканіны’, дыял. strzępki ‘фрэнзлі; канцы паяска ў фартушку для завязвання ззаду’, чэш. střap ‘акравак’, славац. strapec ‘кутас’, strapák ‘кудлач, растропа’, што несумненна звязаны з *trepati (гл. трапаць, стрэпкі). Цяжкасці, што ўзнікаюць пры рэканструкцыі зыходнай формы, вырашаюцца ўзвядзеннем да варыянтнага кораня *strap‑/*strʼap‑ ‘растрэпваць, расцёпкваць’ з рэфлексамі і.-е. s‑mobile (Варбат, Этимология–1985, 24–27), параўн. трапкач ‘рушнік з махрамі’ (гл.). Інакш ЕСУМ, 5, 433 (звязваецца з прасл. *tręp‑/*stręp‑ ‘кутас, махор; ануча, рызман’). Сувязь з рус. стряпать ‘гатаваць, варыць ежу’ (Брукнер, 522–523) падаецца менш верагоднай.

Стра́пнік (стра́пнэк) ‘зрэбнае палатно нізкага гатунку’ (Сл. Брэс.), стра́пнік, стрэ́пнік ‘трапкач’, таксама страпка́ч ‘тс’ (Уладз.). Гл. стрэ́пкі ‘адходы пры часанні льну’, адсюль ‘палатно з адкідаў льну’.

Страпяну́ць (стріпяну́ць) ‘страсянуць’ (ТСБМ, Бяльк.), страпяну́цца ‘уздрыгнуць, усхапіцца’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), стрэ́пенуцца ‘уздрыгнуць, схапіцца, спахапіцца’ (Растарг.), стрыпыні́ты ‘аслупянець’ (драг., З нар. сл.). Да трапятаць, гл.

Страсць ‘моцнае захапленне’, ‘цяга да чаго-небудзь’, ‘моцнае нястрымнае каханне’ (ТСБМ), ‘усяночнае няспанне з вечара Вялікага чацвярга на пятніцу’, ‘моцнае жаданне’, прысл. ‘моцна, вельмі’ (Нас.), ‘страх, жудасць’ (Рам. 6), ст.-бел. стрась ‘пакута; мукі’ (Карскі, 1, 356). Укр. страсть, рус. страсть, чэш. strast, славац. strasť, серб.-харв. strȃst, славен. strȃst, балг., макед. страст, ст.-слав. страсть ‘страсць, пакута, мучэнне’. Прасл. *strastь утворана ад *stradati ‘пакутаваць, цярпець’ з суф. ‑tь; гл. Слаўскі, SP, 2, 45. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 771; Бязлай, 3, 324; Махэк₂, 580.

Страся́нка ‘сумесь сена з саломай’ (Касп., Барад.). Гл. трасянка.

Стра́та ‘згуба; згублена’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Касп., Нас., Байк., Некр., Сл. ПЗБ, ТС), ст.-бел. страта (XVI ст., гл. Карскі 2-3, 498). Аддзеяслоўны дэрыват ад страціць < траціць (гл.).

Стра́ус ‘буйная афрыканская птушка’ (ТСБМ), стра́вус ‘птушка Strucio camelus’ (Некр. і Байк.). Новае запазычанне праз рус. стра́ус ‘тс’ з нов.-в.-ням. Strauss ‘тс’; іншая форма струсь ‘тс’ (Ласт.) праз польск. struś ‘тс’, сяр.-н.-ням. strûs < ст.-лац. strūtiō, strūthiō ад грэч. στρονθίων, στροῡθς ‘птушка’ (Брукнер, 521; Фасмер, 3, 771). Ст.-бел. струсъ ‘страус’ (XVII ст.) < ст.-польск. strus (Булыка, Лекс. запазыч., 145); ст.-бел. строуць ‘тс’ (XVI ст., Альтбаўэр), магчыма, непасрэдна з лацінскай, насуперак Віткоўскаму (Зб. Лімінгу, 179), які лічыць, што замена s (ś) на ц адбылася на ўсходнеславянскай глебе. Ст.-бел. пструсъ, пъструсъ (XVI ст., Скарына) з чэш. pštros ‘тс’.

Стра́ўнасць ‘страваванне’ (Нас.), ‘ежа, харч’ (Ласт.). З польск. strawność ‘легкатраўнасць’, параўн. страва гл.