Во́бшчаства ’грамадства’; ’грамада, суполка’ (КТС), вобчыства ’грамада’ (Бяльк.). Запазычанне з рус. общество (Крукоўскі, Уплыў 21–22).
Во́бык ’звычай’ (Яруш.). Рус. о́бык, серб.-харв. обіка ’тс’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад абыкнуць ’звыкнуць’. Параўн. рус. дыял. абыкнуць ’тс’.
Во́быск (БРС, КТС). Рус. о́быск, ст.-рус. обыскъ. З *обискъ ад іскаць (Фасмер, 3, 112) або аддзеяслоўнае ўтварэнне з абыскаць. У бел. мове запазычанне з рус. (Крукоўскі, Уплыў, 34; Жураўскі, Мат. да IV Міжн. з’езда слав., 51).
(В)о́бшыўка ’каўнер, верхняя частка спадніцы, фартуха’ (БМ, 121, палес.). Гл. абшыўка, абшэўка.